Быў я колісь кавалём…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Быў я колісь кавалём…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Быў я колісь кавалём,
Цяпер завуць піяком;
Як жа гэта то яно
На мяне з ліхам прыйшло?

Ото гэтак, ото так,
Каваль зрабіўся піяк.
Прынёс хто вастрыць нарог,
Я тры грошы ўзяць бы мог.
Не тры грошы мне даюць,
А гарэлку мне нясуць.
Ото гэтак, ото так,
Каваль зрабіўся піяк.
Нясе накляпаць касу,
Я да карчмы з ім іду;
Ён гарэлкі чарку даў,
Я касу дарма кляпаў.

Ото гэтак, ото так,
Каваль зрабіўся піяк.
Прывёў каня падкаваць,
Як без водкі грошы браць?
За жалеза ўзяў грашок,
За работу — барышок.
Ото гэтак, ото так,
Каваль зрабіўся піяк.
Нім ўсе коні падкаваў
І ўсе косы пакляпаў,
От я сабе цэлы рок1
У гарэлцы мок ды мок.

Ото гэтак, ото так,
Каваль зрабіўся піяк.
Ой, не рабі, сынку, так,
Лепш за ўсё бяры траяк;
Лепш за дзякуй молат збі,
А барышоў ты не пі.
Ото гэтак, ото так,
Будзеш каваль, не піяк.