Божая Ліра (1930)/II
Выгляд
| ← I. Парадак публ. набаж. Службы Божае | II. Апост. вызнаваньне веры Сьпеўнік Аўтар: Гальяш Леўчык 1930 год |
III. Гасподня Малітва → |
(Можна адмаўляць і „Нікейскі Сымболь веры“, як у праваслаўных).
Веру ў Бога Айца Ўсемагутнага Стварыцеля неба і зямлі; і ў Ісуса[1] Хрыста Сына Яго Адзінага Госпада нашага, каторы як чалавек, пачаўся ад Сьвятога Духа і нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны быў пры Понтскім Пілаце, укрыжаваны, памёр і пахо́ваны; на трэйці дзень ўваскрос; ўзышоў на неба; сядзіць па правай руцэ Усемагутнага Бога Айца, скуль прыйдзе судзіць жывых і ўмёршых. Веру ў Сьвятога Духа, у сьвятое Апостальскае ўсіх людзей зграмаджэньне, сьвятых разам прабываньне, грахоў адпушчэньне, умёршых ўваскрасеньне і ў вечнае жыцьцё.
б) СЫМБОЛЬ АБО ВЫЗНАВАНЬНЕ ВЕРЫ НІКЕЙСКАГА САБОРУ.
Амэн.
(Амэн знач. няхай так станецца).
Веру у Адзінага Бога Айца, Усемагутнага Стварыцеля неба і зямлі, відомага ўсяго і нявідомага. І ў Адзінага Го́спада Ісуса[1] Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, ад Айца роджанага спрадвеку, Сьвятла ад Сьветла, Бога праўдзівага ад Богу праўдзівага, роджанага, ня створанага, роўнага Айцу. Ім-жа ўсё істнуе. Дзеля нас людзей, дзеля нашага збаўленьня зыйшоўшага з Нябёс і прыняўшага цела ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы і стаўшага чалавекам. Распятага за
нас пры Понтскім Пілаце, і замучанага і пахаванага і ўваскросшага на трэйці дзень, як у пісаньні, і ўзыйшоўшага на нябёсы і сядзячага праваруч ад Айца. І маючага зноў прыйсьці ў славе і судзіці жывых і умёршых. Яго-ж Гаспадарству ня будзе канца. І ў Духа Сьвятога, Госпада, ажыўляючага, ад Айца пахадзячага, з Айцам і Сынам чцімага і слаўлянага, прамаўляўшага праз прарокаў. — У адзіну Сьвятую Саборную і Апостальскую царкву[2]. Вызнаваю адзіна хрышчэньне на ачышчэньне грахоў. Жду ўскрысеньня[3] ўмёрлых і жыцьця пасьмертнага, вечнага.Амэн.
- ↑ Icyca — па грэцку; Jezusa па лаціні, а па беларуску будзе: Язуса — Язус Хрысто́с.
- ↑ Царкву — знача тое сама, што і Касьцёл, дык будзе: Касьцёл-Царква Хрыстова — як зграмаджэньне людзей, інстытуцыя ці установа, не як будынак.
- ↑ Ажыўленьня умёршых, умерламу даць жыцьцё (wskrzeszenie); уваскрасеньне — zmartwychwstanie, a ўскрысеньне — wskrzeszenie.