Божая Ліра (1930)/D/VII/VIII
| ← Псальм № 145 | VIII. Абход сымболічнай паяткі Гасподняй Вячэры Сьпеўнік Аўтар: Гальяш Леўчык 1930 год |
VIII.
Абход сымболічнай памяткі Гасподняй Вячэры.
„Дык хай сьвеціць сьвятло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі добрыя дзеяньні вашыя і славілі Айца вашага, які ёсьць у не́бе“. (Мат. V. 16.).
„Ня зьбірайце сабе скарбаў і багацьцяў на зямлі, дзе моль ды іржа нішчаць і дзе зло́дзеі падкопваюцца і крадуць“ (Мат. VI. 19).
„Але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць; бо дзе скарб ваш, тамака і сэрца вашае“. (Мат. VI. 20 і 21).
„І так ува ўсім, як хочаце, каб з вамі паступалі людзі, так паступайце і вы з імі; бо ў гэтым закон і прарокі“. (Мат. VII. 12).
„Ня ўсякі, што мне кажа: Го́спадзе! Го́спадзе, увойдзе ў Царства Нябеснае; але той, што выпаўняе волю Айца Майго Нябеснага“. (Мат. VII. 21.)
„A Закхей, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра бале́й“. (Лук. XІX. 8).
„Пры гэтым скажу: хто скупа сèе, той скупа і пажне; а хто шчодра сéе, той і пажне шчодра“. (2 Kop. IX. 6.).
„Кожны хай дае́ паводле спадобы сэрца, без шкадаваньня і прымусу ці прынукі, бо ахвотна даючага любіць Бог“. (2 Кор. IX. 7).
„Бог-жа Магутны абагаціць вас усякім дабро́м, каб вы заўсёды і ўва ўсім будучы здаволенымі і маючы дастатак, былі багаты на добрыя дзеяньні. (2 Кор. IX. 8).
„Дык пакуль ёсьць час, добра рабе́м усім, а найбольш сваім па веры“. (Гал. VI. 10).
„А ёсьць вялікая карысьць — набожнасьць, злучаная з здаваленьнем“. (1. Тым. VI. 6).
„Бо мы нічога ня прынясьлі на сьвет; ясна, што нічога ня можам вынясьці з яго“. (1. Тым. VI. 7).
„Багачо́м цяперашняга веку прыпамінай, каб ня былі гордымі і скупымі і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога жывога, што даѐ нам шчодра ўсё для здаваленьня“. (І. Тым VI. 17).
„Каб яны здавольваліся, багацелі добрымі дзеяньнямі, былі шчодрыя і грамадзкія. (І. Тым. VI. 18).
„Зьбіраючы сабе добрую аснову будучыні, каб атрымаць вечнае жыцьцё“. (І. Тым. VI. 19).
„Бо ня ёсьць Бог несправядлівы, каб не памятаў дзеяньня вашага і працавітае любові, якую вы паказалі ў Імя Яго, служыўшы і служачы сьвятым“. (Жыд. VI. 10).
„Не забывайце такжа грамадзкай добрадзейнасьці: бо такія ахвяры падабаюцца Богу“. (Жыд. XIII. 16).
„А хто мае дастатак у сьвеце, а, ба̀чучы брата свайго ў бядзе́, зачыняе перад ім сэрца свае, — дык якжа прабывае ў ім міласьць Божа“? (I. Ioaн III. 17).
„Го́спаду пазычае, хто мае літасьць над убогім, а Ён аддасьць яму за добрадзейнасьць яго“. (Прып. Салям. ХІХ. 17).
„Багаслаўлёны, хто зьвяртае ўвагу на ўбо́гага: у дзень бяды выбавіць яго Го́спад“. — (Пс. 41. 2).
Вы, што праўдзіва і шчыра ка̀ецеся і шкадуеце за вашыя грахі, а напо́ўнены любоўю і спагаданьнем да бліжніх, пастанаўляеце цяпер вясьці новае жыцьцё паводле прыказаньняў Бога і ісьці Яго сьвятымі дарогамі, — прыбліжцеся з вераю, каб прыняць гэтае сьвятое таінства містычнага сымболю — гэты Хлеб Божы, што нясе вам патолю, зрабійшы перад гэтым ў духу сваім вызнаньне вашых грахоў перад Усемагутным, перад Каторым станьце пакорна па калѐны.
Ўсемагутны Божа, Ойча Го́спада нашага Ісуса[1] Хрыста, Стварыцелю сусьвету, Судзьдзя ўсіх людзей! Вызнаваем сёньня перад Табою і горка апла́кваем розныя нашыя грахі і праступкі, зробленыя думкай, словам і дзеяньнем, якімі мы зрабілі цяжкую абразу Тваёй Божскай Сьвятасьці і сьцягнулі на сябе Твой справядлівы гнеў. Шчыра цяпер шкадуем ад душы і сэрца і сумуем з прычыны гэтых нашых вінаў і саграшэньняў; навет успамінаць аб іх вельмі нам балюча. — Будзь Міласьцівы нам, Добры Ойча, дзеля любові да Сына Твайго, а нашага Госпада, Хрыста, даруй нам усе нашыя прошлыя грахі і зрабі, каб мы калісь у будучым жыцьці маглі служыць Табе, падабацца Табе і славіць Імя Тваё праз Госпада нашага Хрыста. Амэн.
Усемагутны Божа, Ойча наш у небе́, Каторы з вялікай Сваёй дабраты абяцаў нам дараваць грахі і ўсім тым, што з шчырым пакаяньнем і праўдзівай верай зьвернуцца да цябе, будзь Міласьцівы, выбач і адпусьці нам усе нашыя віны; узмацуй нас у пабожнасьці і вядзі нас да вечнага жыцьця праз Го́спада Нашага Хрыста. Амэн.
Усемагутны Божа, Каторы чытаеш у-ва ўсіх сэрцах і ведаеш усе нашыя жаданьні і хаценьні, для Каторага нямаш нічога скрытага, ачысьць нашыя сэрцы натхненьнем Сьвятога Духа, каб мы маглі любіць Цябе дасканалай любовяй і годна славіць Сьвятое Тваё Імя праз Го̀спада нашага Хрыста. Амэн.
Гэта ёсьць вельмі адпаведны, канешны і важны для нас абавязак, каб мы заўсёды і на кожным месцы аддавалі Табе належную чэсьць і дзякавалі за ўсё, о Го́спадзе Наш у Нябёсах, Усемагутны і Вякуісты Божа!
Дзеля таго разам з Аняламі Архáняламі і ўсімі сіламі нябеснымі пачытаем і славім Тваё Божскае Імя, паўтараючы: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Го́спад Бог Магутны! Неба і зямля поўныя Славы Тваёй, о, Го́спадзе Найвышэйшы! Амэн.
Прыбліжаючыся да Твайго Стала́, о Божа Міласэрны, спадзяёмся не на свае заслугі, але толькі на Тваю многалічную і вялікую Міласьць. Мы ведаем, што Мы нягодныя нават крошак з пад Твайго Стала. Але Ты Адзін магчымеш нам дараваць. Дазволь нам цяпер, о Найласкаўшы Го̀спадзе, так прыняць Цела і Кроў Сына Твайго Хрыста, каб праз гэту Яго Муку, і Сьмерць грэшныя нашыя душы і целы маглі быць ачышчаны і быццам абмыты Яго Крывёй, і каб мы маглі жыць ў Ім, а Ён у нас навекі. Амэн.
Усемагутны Божа, Ойча наш у Нябёсах, Каторы з Сваёй вялікай Міласьці аддаў для нашага збаўленьня на Муку і Крыжовую Сьмерць Адзінага Сына Свайго Ісуса[2] Хрыста; Каторы (ахвяраваўшы Самога сябе) зрабіў гэту Ахвяру поўным, дасканалым і здавальняючым пасьвячэньнем за грахі ўсяго сьвету, і устанавіў, а роўна у Сваім сьвятым Эвангельлі прыказаў нам абходзіць памятку Сваёй Мукі і Сьмерці, о Ойча Міласэрны! просім Цябе пакорна, дай, каб мы, спажываючы Хлеб і Віно́ і, згодна з пастановай Хрыста, памятаючы Яго Муку і Сьмерць, маглі стацца ўчасьнікамі яго Сьвятога Цела і Крыві; бо Ён гэтай самай ночы, калі быў выданы, узяў хлеб і багаслаўляючы і дзякуючы, ламаў ды казаў:
„Бярэце і ѐжце: гэта ёсьць цела маё, каторае за вас будзе выдана; гэта рабе́це на памятку аба
Мне́“. Такжа і чару, па вячэры, кажучы:
„Гэта чара ёсьць Новы Запавет у маёй крыві, каторая за вас будзе праліта, як дараваньне за грахі: гэта рабеце кожны раз, як піць будзеце,
на памятку аба Мне“.
МАЛІТВА ГАСПО́ДНЯ.
(Гл. тэкст. стр. ХІІІ).
Цела Го̀спада нашага Ісуса[3] Хрыста, каторае было за цябе выдана, каб захаваць тваю душу да жыцьця вечнага. Бяры Яго і спажывай на памятку, што Хрыстос памёр за цябе, даючы табе збаўленьне у Яго навуцы жыцьця, і крапіся Ім у сваім сэрцы з верай і падзякай.
Кроў Го́спада нашага Ісуса[1] Хрыста, каторая за цябе была праліта, бяры і пі на памятку, што Хрыстос праліў Яе для цябе, і злажы Яму падзяку.
(Па скончанай вячэры Пастар стаўляе на Стале́ ўсё, што асталося із сьв. да̀раў, пакрываючы ўсё белым палатняным абрусам).
О, Го́спадзе! Ойча наш ў Нябёсах, вось мы, нягодныя слугі Твае, молім Цябе, каб Ты з Сваёй Айцоўскай дабраты ласкава прыняў нашу ахвяру ўслаўленьня й падзякі, найпакарнѐй просячы выслухаць Нашыя просьбы дзеля Заслугаў і Сьмерці Сына Твайго, Ісуса[4] Хрыста; а дзеля веры ў Яго Кроў дай нам усім, о Го́спадзе, адпушчэньне грахоў, і ласкі каб сплылі на нас дзеля Мукі Яго! Вось цяпер ахвяруем Табе, Госпадзе, нашыя душы і нашыя целы, як жывую ахвяру, пакорна просячы Цябе, каб усе ўчасьнікі гэтай Сьвятой Вячэры сталіся напоўненымі Тваёй ласкай і багаслаўленьнем. — А хаця праз нашыя розныя грахі мы нягодны складаць Табе якія колечы ахвяры, аднак мо́лім прыняць тое, што ад нас належыцца, як абавязак і службу, і дараваць нам віны, не дзеля заслугаў нашых, але дзеля Заслугаў Хрыста, Го́спада Нашага, праз якога і ў Якім, у еднасьці Сьвятога Духа, уся чэсьць і слава хай будзе Табе, о Ойча Ўсемагутны і Божа Вякуісты! Амэн.
Слава Богу на небе, а на зямлі спакой людзям добрай волі. Славім Цябе, Го́спадзе, багаслаўляем і аддаем Табе чэсьць! Дзякуем Табе, Го́спадзе, за Тваю вялікую {валу, о Божа Наш у нябёсах! Божа Ойча Ўсемагутны, Гаспадару Наш Нябесны!
О, Госпадзе! Адзінародны Сыну Бога, Ісусе[1] Хрысьце, Ягня Божае, Каторы адпушчаеш грахі сьвету, пачуй нас, Го́спадзе! Ты Каторы сядзіш праваруч Бога Айца, зьлітуйся над намі! Бо Ты толькі ёсьць Сьвяты; Ты толькі ёсьць Го́спад; Ты толькі, о, Хрысьце, разам з Духам Сьвятым ёсьць Найвышэйшы ў Славе, Ве́лічы і Усемагутнасьці Бога Айца! Амэн.
„Хай супакой Божы, каторы пераходзіць усялякае зразуменьне, будзе з вамі і трымае сэрцы і душы вашыя ў пазнаваньні любові Бога і Яго Сына Ісуса[5] Хрыста — Го́спада Нашага; а багаслаўленьне Усемагутнага Бога Айца, Сына і Духа Сьвятога хай будзе з вамі цяпер і навекі! Амэн“.
(УВАГА: Калі Пастар мае агранічаны час, можа не казаць некаторых малітваў, апрача Малітвы Пасьвячэньня.
У пэўных выпадках можна дазволіць прыймаць сьв. прычасьце стоючы, або сѐдзючы; аднак тыя, каторыя не адбываюць гэтай рэлігійнай прахтыкі абраднай і містычна-сымбалічнай, ня могуць быць дапушчаны да Стала̀, а навет могуць быць зусім адлучаны ад прычашчаючых сяброў нашага збору).