Божая Ліра (1930)/D/VII/85
| ← Псальм № 71 | Псальм № 85 Сьпеўнік Аўтар: Гальяш Леўчык 1930 год |
Псальм № 86 → |
ПСАЛЬМ 85.
2. Ты зьлітаваўся над зямлёй Тваёй, Госпадзе, Ты палон Якубаў вярнуў.
3. Ты зьняў віну з народу Твайго, дараваў ім усе грахі іхнія. (Зэля).
4. Ты зьдзяржаў Тваю ярасьць і гнеў Твой палючы адвярнуў.
5. Адбудуй Ты нас, Божа, ўспамога наша, супыні абурэньне Тваё на нас.
6. Няўжо-ж на векі на нас будзеш гневацца і гнеў Твой пашырыш на пакаленьні патомныя?
7. Няўжо-ж не дасі нам аджыць нанова, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе́?
8. Дай нам, Госпадзе, ўбачыць ласку Тваю, даруй нам спасеньне Тваё!
9. Паслухаю я, што Го́спад нам кажа: Ён гаворыць аб супакоі для народу Свайго і для пабожных
Сваіх, для тых, што сэрца сваё да Яго кіруюць. — (Зэля).
10. Запраўды, блізка ўспамога Яго дзеля тых, што баяцца Яго, каб слава Божая на зямлі нашай залуна́ла.
11. Ласка і праўда з сабой сустракаюцца, справядлівасьць і супакой цалуюцца.
12. Праўда вырастае із зямлі, а справядлівасьць з нябёсаў пазірае.
13. І абдарыць нас Го́спад добрым, а зямля наша дасьць плод свой.
14. Ідзѐ справядлівасьць напе́радзе Яго і стопы Ягоныя на шлях стаўляе.