Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/VII/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Псальм № 57 Псальм № 62
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
Псальм № 67

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПСАЛЬМ 62.

(Кіраўніку хору Ядытунавага: псальм Давідавы).

2. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго ўспамога мая.
3. Алѐ: Ён скала̀ мая и помач мая, Ён цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.
4. Дакуль будзеце насядаць на чалаве́ка? Вы ўсіх маніцёся зьніштожыць як тая сьцяна́, што скранулася, як агарожа, што валіцца.
5. Алѐ, задумалі скінуць яго з высо́касьці; ім люба ілжа; яны вуснамі багаслаўляюць, але ў сэрцы сваім праклінаюць! (Зэля).
6. Але, толькі ў Богу спачынеш, душа мая! Бо на Яго спадзяюся.
7. Алѐ: Ён скала́ мая й помач мая, Ён цьвярдыня мая: дык не пахіснуся.
8. У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала́ мая крэпка, прыпынак у Богу.
9. На Яго спадзявайся, грамада народная! Вылівайце прад Ім сэрца вашае; бо Бог наш прытулак. (Зэля).
10. Але́: сыны чалавечыя — по́дмух, людзі — мана́; калі паложыш на вагу, яны разам лягчэй за по́дмух!
11. Не ўскладайце надзеі на крыўду, ня пышайцеся зрабаваным; калі-ж вам прыбудзе багацьця, сэрца свайго да яго ня прыклѐйце!
12. Раз сказаў Бог, а я двойчы чуў гэта, што сіла — ў Бога.
13. І ў Цябе ласка, Го́спадзе, бо кожнаму водле учынкаў дае́ш.