Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/VII/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Псальм № 40 Псальм № 42
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
Псальм № 46

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПСАЛЬМ 42.

(Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: песьня навучальная).

2. Як лань, што пажадае вады із патоку, так душа мая, Божа, імкнецца к‘ Табе!
3. Душа мая хоча Бога, Бога Жывога! Калі-ж я прыйду й пакажуся прад Божым абліччам!
4. Сьлёзы мае былі е́жай маёй дзень і ноч, калі да мяне гаварылі няўстанна: „Дзе Бог твой?“
5. Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў таўпе́ многалюднай, вядучы яе к Божаму Дому, сярод радасьці гучнай і падзякі грамады сьвяточнай.
6. Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Я-ж буду яшчэ славіць Яго, успамо́гу і Бога майго.
7. Душа сумуе ў ва мне; дык з зямлі іорданскае, з гор Гармонскіх, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.
8. Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае ды ўсе хвалі прайшлі праз мяне.
9. У дзень Госпад зьяўляе ласку Сваю, а ўначы Яму песьня ў мяне, малітва да Бога жыцьця майго.
10. Да Бога кажу я, што ёсьць мне скала̀: „Чаму Ты забыў аба мне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворага?“
11. Як парахніца ў косьцях маіх, насьмяхаліся ворагі мае нада мною, гаворачы ўсьцяж: „Дзе-ж Твой Бог?“
12. Чаму ты сумуеш, душа мая? Ды чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Бо яшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!