Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/VII/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Псальм № 28 Псальм № 29
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
Псальм № 31

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПСАЛЬМ 29.

(Псальм Давідавы).

1. Аддайце Го́спаду, вы, сыны Божыя, аддайце Го̀спаду хвалу і чэсьць!
2. Аддайце Го́спаду хвалу іме́ньня Ягонага, ніцма ўпадзе́це прад Го̀спадам ў прыгожасьці сьвятыні!
3. Голас Го́спадні над водамі; Бог Славы загрымеў: Го́спад над водамі вялікімі.
4. Грымот Го̀спадні магутны, грымот Го́спадні вялічэзны.
5. Пярун Го́спадні крышыць кедры, Го́спад крышыць кедры Ліванскія!
6. Ён прымушае іх скакаць, быццам цяляты, Ліван ды Сырыён, як маладых буйвалаў.
7. Пярун Го́спадні выкрасае по́лымя агністае.
8. Грымот Го́спадні ўстрасае пушчай Кадэс.
9. Ад грымоту Гасподняга лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў храме Ягоным ўсё кажа: „Слава!“
10. Над патопам сядзе́ў Го́спад, дый сядзе́ціме Го́спад.
11. Го́спад дасьць сілу народу Свайму, Го́спад пабагаславіць народ Свой супакоем.