Божая Ліра (1930)/D/VII/28
| ← Псальм № 27 | Псальм № 28 Сьпеўнік Аўтар: Гальяш Леўчык 1930 год |
Псальм № 29 → |
ПСАЛЬМ 28.
1. Да цябе, Го́спадзе, клічу я. Скала́ мая,
не маўчы на мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня быў я падобны да тых, што зыходзяць ў магілу.
2. Пачуй Ты маленьне маё галоснае, калі крычу да Цябе, калі рукі свае́ да сьвятыні Тваёй ўзьнімаю.
3. Не загубі мяне разам з бязбожнікамі ды злачынцамі, што з бліжнімі ветліва гутараць, а ў душы ліхое маюць!
4. Дай ім паводле ўчынкаў іхніх і злачынства ix: паводле таго, што рабілі іх руні, дай ім; адплаці ім за тое, што зрабілі яны.
5. Бо яны не зважаюць на ўчынкі Го́спада і на творы рук Ягоных. Дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.
6. Няхай будзе Госпад пахвалены, бо пачуў маленьне маё гало́снае!
7. Го̀спад заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзява́лося сэрца маё, і Ён ўспамог мяне і ўзра́давалося сэрца маё, і песьняй маёю дзякаваць
буду Яму.
8. Го́спад апора народу Свайму; Ён вал, што бароніць памазанца Ягонага.
9. Спасі люд Твой і багаславі ўласнасьць Тваю; пасі яго й насі аж навекі!