Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/VII/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Псальм № 139 Псальм № 143
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
Псальм № 145

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПСАЛЬМ 143.

(Псальм Давідавы).

1. Малітву маю пачуй, Госпадзе, глянь на малітву маю, па праўдзе Тваёй мяне выслухай, паводле Тваёй справядлівасьці.
2. І не ўваходзь у суд з слугою Тваім, бо ня праў прад Табою ніхто із жывых.
3. Бо сочыць вораг душу маю, жыцьцё маё утаптаў у зямлю, у цемры глыбокай жыць мяне змусіў, быццам памёршых даўно́. —
4. Ные мой дух ў-ва мне, сэрца маё ўнутры зьнямага́е.
5. Успамінаю я дні старадаўныя, пра ўсе дзеяньні Твае разважаю, аб тварэньнях рук Тваіх думаю.
6. Выцягаю я рукі мае́ да Цябе; душа мая хоча Цябе́, як зямля бязводная. (Зэля).
7. Выслухай хутка мянѐ, о Госпадзе! Мой дух зьнямагае! Не хавай-жа аблічча Твайго ад мяне́, каб ня стаўся падобны я да таго, хто зыходзе ў магілу.
8. Наранку дай чуць мне ласку Тваю, бо на Цябе я спадзяюся. Ты мне шлях пакажы, якім мне ісьці, бо душу маю да Цябе я ўзьнімаю.
9. Ад маіх во́рагаў ратуй мяне, Госпадзе, бо на Цябе я чакаю. —
10. Навучы мяне волю Тваю выпаўняць, бо-ж Ты Бог мой. Няхай добры Твой Дух вядзе мяне шляхам праўды.
11. Госпадзе, дзеля іменьня Твайго захавай Ты мяне ў жыцьці! Дзеля Тваёй справядлівасьці вырві душу маю із напасьці!
12. І дзеля ласкі Тваёй зьніштож маіх ворагаў, выгубі ўсіх, што мне душу ўціскаюць, бо-ж я Твой слуга!