Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/II/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
134. Да працы, брацьця! 135. Верныя ў службе жаўнеры
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
136. Хай парадуюцца сэрцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




135.ВЕРНЫЯ Ў СЛУЖБЕ ЖАЎНЕРЫ.

1.Верныя ў службе жаўнеры мы Бога,
Хочам ў радох Яго дружна стаяць,
ў баю нам крывавым згіне трывога —
Сьмела змагацца, сьцяг сільна трымаць!
(Прыпеў):Сьцяг наш паднімем, трубы заграюць,
Песьняй сьвятою хай грудзі грымяць,
Сьмела адвагі ў бой дадаваюць,
Божы жаўнеры ўмеюць ваяваць! —
2.Вера, любоў змацуе нас і стопіць,
Сьцяг наш ў магутныя рукі вазьмем,
Ворагам куляў на доўга ня хопіць,
З ляўраў на голаў вянкі мы спляцем!
Сьцяг наш паднімем і г. д. —

3.Госпадзе Божа! Ты сваім жаўнерам
Сілу з адвагай можаш, дараваць,
Ласкаю Ты нам паможаш бяз меры,
Во́рагаў, нашых злыдняў зваяваць! —
Сьцяг наш паднімем і г. д. —
Амэн.