1.Да працы, брацьця, стань, хто жыў,
Бог сёньня, кліча нас да жніў,
І жаць нам кажа збожжа Ён,
Жанцоў заве са ўсіх старон.
Дык нам пара да працы ўстаць,
Калосьсе бліжніх душ зьбіраць,
А памятайма ў кожны час
Што Бог на тое склікаў нас!
(Прыпеў):Гляньце, ўжо пара прыйшла —
Кліча Бог да жніва;
Рукі млеюць, а з чала
Пот ліецца жыва!
Так ляціць жыцьця ўвесь час,
Хутка надарыць Бог нас,
Хутка, хутка надарыць Бог нас!
2.А хоць так цяжка ў працы той —
Няхай жанцоў жне цэлы рой,
Хай з працы не баліць далонь,
Хоць смага смаліць, як агонь,
І хоць грыміць і віхар гне, —
Ня зойдзем з поля мы, ай — не!
Трымаймася, каб дух ня ўпаў,
Бо нас сам Бог сюды прызваў!
Гляньце і г. д.
3.Да працы, брацьця, стань, хто жыў,
Міне пара ўжо зараз жніў,
Хоць сілы стануць нам слабець,
Награду вечну будзем мець:
Здалёку наш вянок блішчыць,
З якім мы вечна будзем жыць,
Хто свой вянок ў дажынкі нёс
Яго пасьвеньціць сам Хрыстос!
Гляньце і г. д.