Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/II/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
131. Чаму-ж вы на рынку пасталі? 132. Хрысьціян мільёны
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
133. Дай, Божа, духа айцоў веры!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




132.ХРЫСЬЦІЯН МІЛЬЁНЫ.

1.На погляд бачым хрысьціян мільёны,
Што ў недаверстве крые цемра іх,
Хто-ж з Божым Словам у нашыя загоны
Пойдзе запальваць веру у-ва ўсіх?
(Прыпеў):(: Хрыста магутнасьць вяліка, :)
Толькі Ён людцаў бедных збавіць можа,
Дай пашыраць веру, Божа!

2.О, слугі Божы ўсіх канцоў зямліцы,
Хай вас паганцаў ня пужае сьмех!
Вы ня мінайце іхнія цямніцы,
Змагайце цемру, змагайце і грэх!
(: Хрыста магутнасьць і г. д. :)

3.Ў крывавай працы пасярод змаганьня
Кідайма зёрны слаўных Божых слоў.
Аж дух прачхнецца, ажно сэрца ўстане,
Каб заясьнела Эвангельле зноў!
(: Хрыста магутнасьць і г. д. :)

4.Дзянёк пабеды, мы цябе чакаем,
Калі аддасца ўвесь Хрысту народ!
Каб гэта споўніць, страху мы ня знаем,
Ах споўні, Божа, збаў людзкі ўвесь род!
(: Хрыста магутнасьць і г. д. :)