Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/D/II/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
127. К працы ўсе! 128. Вера старых продкаў
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
129. Як Хрыста жаўнеры

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




128.ВЕРА СТАРЫХ ПРОДКАЎ.

1.Вера ў нас продкаў старых жыве
ў мурах вастрожных, у крові, ў вагні!
Гэтае слова: вера ў Хрыста,
Нас паднімае ў сьветлыя дні!
(Прыпеў):О вера продкаў скарб ты наш,
Мы абаронцы, мы твая страж!

2.Продкі ня раз ішлі на сьмерць —
Клалі жыцьцё за веру ў Хрыста;
Шчасьлівы дзеці, якім ў-ва сьлед
Час ўжо падобнай сьмерці настаў!
О вера продкаў і г. д.

3.Вера ў нас продкаў старых вучы:
За праўду Божу крэпка стаяць,
Каб ўсьлед за продкам кожны з нас мог
Праўду Хрыстову ўсім рассяваць!
О вера продкаў і г. д.

4.Вера ў нас продкаў старых жыве:
ў мурах вастрожных, ў крові, ў вагні —
Дык мы праз слова: вера ў Хрыста,
Кажам, што прыдуць лепшыя дні!
О вера продкаў і г. д.
Амэн.