1.Ах дзе-ж, ах дзе-ж мой родны край? —
Дзе век вясна і вечны рай,
Дзе ня жыве ніхто ў сьлязах,
Дзе ня істнуе боль ані страх!
2.Там, дзе грахоў ня пляміць бруд,
Дзе нас ня глуміць цяжкі труд,
Ні горыч, жаль да старчых лет —
Якімі душыць нас гэты сьвет.
3.Там ў небе ёсьць мой родны край —
Там ціша, радасьць, вечны рай:
Канец нядолі, мукаў і сьлёз,
І стогнай, енкаў, крыўды, пагроз.
4.Калісь з ліхіх жыцьця дарог
Ў родны мой прыду парог —
Праўдзіву радасьць чую я.
Як скіне сум душа́ там мая.
5.Там ў родным доме сам Хрыстос
Палечыць сэрцы з ран і сьлёз
Сваім выбранцам на векаў век —
Там збаўлен будзе наш чалавек!
6.Ах дзе-ж, ах дзе-ж мой родны край?
Дзе век вясна, дзе вечны рай —
Там ня жыве ніхто ў сьлязах,
Там ня істнуе боль ані страх. —
Амэн.