Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/C/I/106/б

З пляцоўкі Вікікрыніцы
106. а) Божа Ойча! 106. б) Божа Ойча!
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
107. а) Хрысьце нам мілы!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




106.б)БОЖА ОЙЧА!
(На хрэсьбіны).

1.Божа Ойча, прад Табою
Хрост выконваем сьвяты —
Тым даеш пазнаць, якою
Ёсьць Істотай, Божа Ты!
Ты крыніцай нам быцьця,
Ты даеш ваду жыцьця,
Ты ў сабе хаваеш многа
Скарбаў ласк, жыцьця дарогу!

2.Божы Сыну, прад Табою
Хрысьцім тут Тваё дзіця,
Ты крывёй сваёй сьвятою
Мыеш, як вадой жыцьця!
Хай ажывіць гэта кроў
ў сэрцы братнюю любоў,
Хай пад гэтаю расою
Сілы нябярэ ў спакою!

3.Духу Божы, прад Табою
Гэту мы бярэм душу,
Ты зьявіся тут над ёю,
Дай магутнасьць ёй Сваю,
Ласкай Божай надзяляй,
Грэх, пакусы аддаляй
Пакажы крыніцу веры,
Адчыні да раю дзьверы!