Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/V/101/а

З пляцоўкі Вікікрыніцы
99. б) З Табою, Божа мой! 101. а) Сказаў Хрыстос
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
101. б) Сказаў Ісус маёй душы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




101.а)СКАЗАЎ ХРЫСТОС.

1.Сказаў Хрыстос маёй душы:
„Як цяжка жыць табе,
Дык голаў змучану злажы
Ты на грудзёх ў мяне!“
Прышоў я да Хрыстовых ног,
Са змучанай душой,
Ён выцягнуў мяне з трывог,
І такжа з долі злой. —

2.Пачуў я шопат мілых слоў:
„Ідзі ка мне — сюды!
Нап‘ешся тут, вазьмеш дамоў
Жыцьця жывой вады!“
З апошніх сіл, сярод трывог,
Пайшоў, нагнуўся піць, —
І зараз хутка смагу змог,
І стаў нанова жыць! —

3.Дзіўны я чую шопат зноў:
„Глядзі, як сьветла тут,
Як сьвеціцца мая любоў,
Як гіне цемра блуд!“
Я паглядзеў, а ў момант той
З Яго шоў яркі сьвет,
Да глыбі шоў душы маёй,
Я стаў Хрыстом агрэт! —
Амэн.