Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/IV/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
91. Бліжэй, Хрысьце, пазволь 92. Памажы Ты Сам
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
93. Хочам да сьмерці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




92.ПАМАЖЫ ТЫ САМ!

1.Памажы Ты Сам
У жыцьці тут нам!

Як Цябе, Хрысьце пабачым, —
То сьляды Твае пазначым,

Да нябёс варот,
Пуцявінкі ход.

2.У нядолі час, —
Сам ўзмацуй Ты нас!

А як боль вазьме за грудзі,
Жалю да Цябе ня будзе,

Бо праз крыж ў бядзе
Сьцежачка пайдзе.

3.А як цяжкі век
Мае чалавек,

Праз адчай і праз нядолю, —
Сэрца задрыжыць ад болю,

Сам канчатак сьлёз
Каб ты нам прынёс!
4.Намі ўпраўляй,
Серад нас бывай!

Як ісьці па цернях кажаш,
То дарогу нам пакажаш,

Памажы нам з выш
Панясьці свой крыж!