Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/IV/89½

З пляцоўкі Вікікрыніцы
89. Бог мой, Бог — Цар нябесны 89½. Усё раскажы аб Хрысьце
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
90. Ах, мне патрэбны Ты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




89*/2.ЎСЁ РАСКАЖЫ АБ ХРЫСЬЦЕ.

1.Вестку аб Богу скажы мне,
ўсё раскажы аб Хрысьце,
Радасна вестка сьвятая,
Цэнны дар сэрцу нясе!
Анялаў песьні сьпявай мне:
Як нарадзіўся Хрыстос —
Як чэсьць ляцела да неба,
А супакой Ён прынёс.
(Прыпеў):(4 радкі з пачатку і матыў той самы).
Вестку аб Богу скажы мне,
ўсё раскажы аб Хрысьце,
Радасна вестка сьвятая
Цэнны дар сэрцу нясе!

2.Вестку, як жыў, навучаў жыць,
ўсім памагаў у бядзе,
Як Ён людзьмі быў прызнаны,
ў беднасьці быў і трудзе.
Вестку, як быў на пустыні,
Як шмат пакус перанёс,
Як працярпеў — і па сьмерці
Як праз тры дні уваскрос!
Вестку аб Богу і г. д.

3.Весьць, як да крыжа прыбілі,
Як на крыжу уміраў,
Весьць, як у гроб палажылі,
І як із гробу устаў —
Радасну вестку скажы мне,
Як Ён людзёў палюбіў.
Слава Яму век хай будзе —
Ён і мой грэх адкупіў!
Вестку аб Богу і г. д.