Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/IV/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
87. Усё для Хрыста 88. Зіхаціць, іскрыцца крыжа сьцяг
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
89. Бог мой, Бог — Цар нябесны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




88.ЗІХАЦІЦЬ, ІСКРЫЦЦА КРЫЖА СЬЦЯГ.

1.Зіхаціць, іскрыцца сьветлы крыжа сьцяг,
Нас вядзе наперад — на нябесны шлях,
Палучыўшы сэрцы, з крыжам серад нас,
Бо жыцьця зямнога хутка пройдзе час.
(Прыпеў):Зіхаціць, іскрыцца сьветлы крыжа сьцяг,
Нас вядзе наперад — на нябесны шлях!

2.О, Хрысьцѐ нам мілы, шляхам Божых ног
Хочам пасувацца па Тваіх сьлядох…
Часта мы блудзілі, як зьнікаў Ты нам, —
Павядзі цяпер нас, павядзі нас Сам!
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —

3.Праз жыцьцё ўсё наша будзь правадыро́м,
Хай Твой сьцяг засьвеціць нам у ноч і днём!
Будзь Ты нам заслонай, нас Ты барані, —
Выбачай нам, Божа, нашыя грахі!
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —

4.Ты пазволь калісь нам ў небе запяяць.
Каб табе з падзякай чэсьць і славу даць:
Дай канец блуджэньню нам тут на зямлі,
Каб мы супачыці ў небе ўжо маглі! —
Зіхаціць, іскрыцца і г. д. —
Амэн.