Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/III/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
75. Не баюся болей — я ніколі ня сам 76. Ня мінай мяне, мой Спасе!
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
77. Верыць мяне вучы!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




76.НЯ МІНАЙ МЯНЕ, МОЙ СПАСЕ!

1.Ня мінай мяне, мой Спасе —
Госпадзе Хрысьце!
Ласкай многіх надарыў Ты, —
Ня мінай мяне!
(Прыпеў):Спасе, Спасе! Я малю Цябе —
Ласкай многіх надарыў Ты, —
Ня мінай мяне!

2.Дабраты Тваёй жадаю —
Дух ляціць к‘Табе;
Я прашу, малю, чакаю —
Барані мяне!
Спасе, Спасe! Я малю Цябе —
Дабраты Тваёй жадаю —
Барані мяне! 3.Я ў Табе надзею маю:
Ласкі жду Тваёй, —
Ты пацешыш змучанага,
Сэрцу даш спакой!
Спасе, Спасе! Я жыву Табой!
Ты пацешыш змучанага,
Сэрцу даш спакой!

4.Ты ручэй маёй пацехі,
Ты жыцьцё маё.
Я Цябе хачу тут меці, —
Што маё — Тваё!
Спасе, Спасе! Ты жыцьцё маё!
Я Цябе хачу тут меці, —
Што маё — Твaë!