Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/III/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
72. Ці зьбярэмся ля крыніцы 73. Зорка з неба
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
74. Мой Божа

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




73.ЗОРКА З НЕБА.

1.Зорка з неба, ясна зорка,
Асьвяці мяне!
Без цябе на сьвеце горка,
Сохну без цябе…
Як тваё праменьне блісьне —
Адыходзіць жаль,
І за сэрца боль ня цісьне —
Адлятае ў даль. —

2.Доўга, доўга я цягнуўся
Сьледам блудных зор,
З грэху сьцежкі навярнуўся
Злу наперакор,
Я у вечную дарогу
Шоўшы грэшна сьніў,
А цяпер я, дзяку Богу,
На́нава ажыў!..

3.Дзяку Богу, што пакінуў
Нэндзу я сваю
І з душы і з цела скінуў
Цень няшчасную,
Бо сваёй Ты, Божа, кроўю
Адкупіў мяне,
Яснай зоркаю — любоўю
Прыцягнуў к‘ Сабе!

4.Зорка з неба, зорка ясна
Сьвеціць, быццам сьцяг;
І жыцьця дарога шчасна —
Гэта — ў неба шлях;
Радасьць сьвеціць мне у сэрцы
Зоркай з неба — з выш,
Каб ў нядолі, ў паняверцы
Мог нясьці свой крыж…