Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/II/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
69. „Я (Хрыстос) на крыжу вісеў“ 70. На што, чаго ўздыхаеш?
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
71. Праз калючы церні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




70.НА ШТО, ЧАГО ЎЗДЫХАЕШ?

1.Нашто, чаго́ ўздыхаеш так,
Чаму плыве шмат сьлёз з бяды?
Глянь — гэта вось збаўленьня знак:
Хрыстос цярпеў шмат больш чым ты!
(Прыпеў):Цярплівым будзь, кіруйся ўзвыш,
І без жальбы нясі свой крыж;
Ён не жалеў сваёй крыві,
Ты-ж Божу ласку прызаві.

2.Ты да Яго зьвярні свой шлях,
Бо, хоць зусюль ідзе напасьць,
Хоць човен твой абніме жах —
Табе Хрыстос збаўленьне дасьць!
Цярплівым будзь і г. д.

3.Ён помач нам усім дае,
Хто шчыра верыць у яго,
Цярпеньні ведае Твае —
Дык кліч, прасі — чакаць чаго?
Цярплівым будзь і г. д.

4.Калі душа ў цябе баліць —
Ён чуе, бачыць ўсё ўдалі
Ды хоча боль твой супыніць,
Дык ты Яго крыж прытулі!
Цярплівым будзь і г. д.
5.Кінь жаль і сум, а крыж дзяржы,
Бо сам Хрыстос каля цябе, —
Яму пад ногі ўсё злажы,
А ласкі знак прыдзе табе!
Цярплівым будзь і г. д.