1.Стань, браце мілы, стань куды сьпяшаешся?
Ці гібель бачыш ты, ці гніць зьбіраешся?
Хутчэй зыдзі, хутчэй зыдзі з блудных дарог!
(Прыпеў):Нявярнісь, глянь: цябе
Заве Хрыстос — сам Бог!
2.Стань, браце мілы, стань — і супыніі свой бег!
Бач: зводзіць сьвету блуд, што цягне да пацех —
Так вораг цягне, прэ: ён шмат каго ўжо змог,
Навярнісь, глянь цябе і г. д. —
3.Стань браце мілы, стань пакуль ня ўпаў да дна,
Глянь: гэта сам Хрыстос цябе сьцярог ад зла!
Ён руку падае́ — вядзе на свой парог,
Навярнісь, глянь цябе і г. д. —
4.Стань, браце мілы, стань пачуй і сьцеражысь:
Калі адкінеш кліч — пайдзѐш на дно — уніз!
Адкінь сьмяротны блуд, — Хрыстос цябе сьцярог,
Навярнісь, глянь цябе
Заве Хрыстос — сам Бог!