1.Хочаш граховы пракляцьці пазбыць?
Сіла ёсьць — кроў Хрыста, ёсьць кроў Хрыста!
Ідзі к‘ Хрысту, каб спакойна мог жыць, —
Супакой у Хрыстовай крыві!
(Прыпеў):Сіла ёсьць — ёсьць і магутнасьць ёсьць —
Кроў Хрыста, кроў Хрыста;
Сіла ёсьць — ёсьць і пабеда ёсьць
У сьвятой Хрыстовай крыві!
2.Хочаш грахі свайго цела пазбыць?
Сіла ёсьць кроў Хрыста, ёсьць кроў Хрыста!
Сьвятая Хрыстова кроў грэх можа змыць
Грэх абдужаеш ты з той крыві!
Сіла ёсьць і г. д.
3.Хочаш ты болей быць белым, чым сьнег?
Сіла ёсьць — кроў Хрыста, ёсьць кроў Хрыста.
Змые ад сэрца збалелага грэх,
Ачышчэньне ў Хрыстовай крыві!
Сіла ёсьць і г. д.
4.Хочаш з Хрыстом той дарогай ісьці?
Сіла ёсьць — кроў Хрыста, ёсьць кроў Хрыста!
Хочаш Хрыстовую сьвятасьць нясьці?
Кожны дзень сільны ты з той крыві!
Сіла ёсьць і г. д.