Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/II/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
61. Дзейным будзь 62. Ты дзіця журбы
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
63. К сьвятлу ідзі!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




62.ТЫ ДЗІЦЯ ЖУРБЫ.
(Імя Хрыста вазьмі.)

1.Ты дзіця журбы, адчаю —
Ты Імя Хрыста вазьмі,
Сэрца радасьць стуль пазнае, —
Сьцяг спадзеі паднімі!

(Прыпеў:)(: Міла ёсьць нам Яно́,
Праз Яго пагіне зло. :)

2.Імя гэта дух твой з целам
Абароніць у баю,
3 Ім у бітве будзеш сьмела
Ты змагаць віну сваю. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)
3.О бязцэнна Імя гэта,
Як брылянт для ўсіх людзей,
Зіхаціць зімой і летам,
ўночы, ў буры з Ім цішэй. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)

4.На сьвятое Імя гэта
Голаў клоніць цэлы сьвет,
Імя гэта ўсюды будзіць
Пачуцьцёў цудоўны цьвет. —
(: Міла ёсьць і г. д. — :)