Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/II/60/б

З пляцоўкі Вікікрыніцы
60. а) Як цяжкіх він цяжар 60. б) Калі віна цябе гняце
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
61. Дзейным будзь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




60.б)КАЛІ ВІНА ЦЯБЕ ГНЯЦЕ.

1.Калі віна цябе гняце,
Зьвярніся да Хрыста,
Сваю ён ласку грэшным шле
І міласьць без канца!
(Прыпеў):Здайся Богу, здайся Богу, —
З верай будзь сьвятой!
Госпад збавіць сьвет убогі
Ласкаю сваёй!

2.Сваё жыцьцё ахвяраваў —
За грэшных ў гробе лёг,
Каб ты збаўленьне атрымаў
І жыць ўжо вечна мог!
Здайся Богу і г. д.

3.Хрыстос — дарога, шлях у край,
Дзе вечна можаш жыць,
Цябе ў той сьветлы кліча рай
З крыніцы шчасьце піць!
Здайся Богу і г. д.

4.Ты збавіцца ня можаш сам —
Хрысту руку падай,
Ён завядзе́ цябе ўжо там,
Дзе ёсьць запраўдны рай!
Здайся Богу і г. д
Амэн.