Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/II/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
58½. О ня блудзі ў жыцьці даўжэй! 59. Ты нас клічаш, мілы Божа!
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
60. а) Як цяжкіх він цяжар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




59.ТЫ НАС КЛІЧАШ, МІЛЫ БОЖА!

1.Ты нас клічаш, мілы Божа, —
ў жыцьця бурнай старане́,
Чуем часта кліч прыгожы:
„Прыхадзеце да мяне!“ —

2.Ты нас клічаш, як ярмо́ нас
Залатых гор замане́:
Хай ня маняць ўжо дарма вас —
„Прыхадзеце да мяне!“ —
3.Як адчай, ці радасьць гляне
ў бліску зор, ці ў ночы цьме, —
Голас Твой чутны нам стане:
„Прыхадзеце да мяне!“ —

4.Кліч нас, кліч нас, Мілы Божа,
Каб прышлі мы да Цябе, —
Жыць лягчэй у бездарожжы
Як паслушны мы Табе!
Амэн.