Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/I/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
52. Як ёсьць, іду! 53. Божа Мілы, Божа цудаў
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
54. Вялікі Божа!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




53.БОЖА МІЛЫ, БОЖА ЦУДАЎ.

1.Божа мілы, Божа цудаў,
ўсемагутны Ойча наш,
Ты для, ўсіх нас, грэшных людцаў,
Дабрату Сваю пакаж!
Ты што знаеш наша сэрца:
Калатня там, як кірмаш, —
Для Цябе яно хай б‘ецца,
ўсемагутны Ойча наш!

2.Міласьцівы пакаяным,
ўсемагутны Ойча наш!
Літасьцівы будзь паганым,
Ці ў пагібель іх аддаш?
Мы так грэшны, так праступны —
На пакуту час нам даш —
Ня будзь, Божа, няпрыступны,
ўсемагутны Ойча наш!
3.Праз Хрыстовую навуку,
ўсемагутны Ойча наш,
Праз Яго крыжову муку,
Як спасьціся нам, пакаж!
Успакой Ты нам сумленьне,
Бо ў нас радасьці нямаш —
Чуеш нашае маленьне,
ўсемагутны Ойча наш! —