Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/B/III/I/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
49. Сьвяты Дух Божы 50. Калі гляджу на Божы крыж
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
51. Ты сьветач мой!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




50.КАЛІ ГЛЯДЖУ НА БОЖЫ КРЫЖ.

1.Калі гляджу на Божы Крыж,
На чым сканаў Ісус[1] Хрысто́с,
То сьветам пагарджаю я,
І жаль бярэ мяне да сьлёз!

2.А Божа! гордасьць Ты у нас
Сатры на пыл праз сьмерць Хрыста,
Хай ўсё, чым пышны гэты сьвет,
Яго кроў змые да-чыста!

3.О, на крыжу крывавым тым,
З любовяю злучыўся боль, —
Карону лепшу чым Яго, —
Ці меў калі які кароль?

4.Ах, што-ж Табе, Хрысьце, я дам?
Ці-ж доўг увесь Табе сплачу?
За ўсё, што Ты даруеш нам, —
Сябе самога даць хачу! —

5.За гэты боль Твой, зьдзек і кроў,
За міласьць гэту доўг аддам,
Душу і труд жыцьця і — ўсё,
Чым я багат, Табе я дам! —


  1. Ісус па грэцку, а Êзус па лаціні, а зьбеларушчыць — будзе: Язус.