Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/e/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
41. Гімн падзяці чую ў сэрцы 42. Для душ людзкіх
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
43. Хачу сьпяваць Я

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




42.ДЛЯ ДУШ ЛЮДЗКІХ.

1.Для душ людзкіх ёсьць лекар — сам:
Ісус[1] Хрысто́с, Сын Божы!
Ваду жыцьця дае́ Ён нам
І лечыць ўсіх: Сын Божы.
(Прыпеў:)Цудоўнай песьняй разнясло́сь,
Што адпушчае грэх і злосьць,
Мне душы збаўленьнем ёсьць —
Сам Хрысто́с, Сын Божы!

2.Грахоў сплаціў спрадвечны доўг
Мучэньнямі — Сын Божы,
Праліў за нас сваю кроў Бог
І ўмёр за нас Сын Божы!
Цудоўнай песьняй і г. д. —

3.Сваім жыцьцём нам паказаў:
Як трэба жыць — Сын Божы,
Спадзею да Хвалы нам даў
Ісус[1] Хрысто́с, Сын Божы!
Цудоўнай песьняй і г. д. —

4.А як жыцьця канец прыдзе́,
Руку мне дасьць Сын Божы, —
І ў Бацькаў дом мяне́ ўвядзе́
Ісус[1] Хрысто́с, Сын Божы!
Цудоўнай песьняй і г. д. —

5.Дык ад душы давайма чэсьць,
Хай ў нас жыве́ Сын Божы!
Хай радасьці нясецца весьць,
Што з намі ёсьць Сын Божы! —
Цудоўнай песьняй і г. д. —


  1. Ісус па грэцку, Ѐзус па лаціні, а зьбеларушчыць, дык будзе Язус.