Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/c/36½

З пляцоўкі Вікікрыніцы
36. Пайдзі да ног Хрыста 36½. О, зранена, балюча
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
37. а) Вясёлы дзень сёньня стаўся

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




36½.О, ЗРАНЕНА, БАЛЮЧА.

1.О, зра́нена, балюча
Хрыстова галава́,
З цярнёваю калючай
Каронай ля чала.
О, Божая Ты голаў,
Давалі чэсьць Табе,
Цяпер шмат ран, праколаў —
Ты цэнна для мяне!

2.Як выражу я, Спасе,
Падзяку тут маю
Табе у гэтым часе
За муку, сьмерць Тваю?
Вазьмі мяне з сабою,
Як ўласнасьць забяры —
Я хочу жыць з Табою
І ў кожнай быць пары!

3.Са мной будзь пры скананьні —
Хачу я ўзяць Твой крыж
Цярпліва і ў пашане
Нясьці Яго у выш!
Хачу я прытуліцца
І ў Твой Аблік глядзець,
3 Табой ажыць, збудзіцца —
Збаўленьне вечна мець! —