Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/c/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
35. Што цярпеў Ты 36. Пайдзі да ног Хрыста
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
36½. О, зранена, балюча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




36.ПАЙДЗІ ДА НОГ ХРЫСТА.

1.Пайдзі да ног Хрыста, пайдзі
Там, дзе Хрыста твой грэх прыбіў —
Там на Гальгоце за цябе
Госпад кроў на крыжу праліў!

2.Ці сьлёз няма, як відзіш, што
Яго там кожны лаяў, біў?
Бач, як цярпліва і бяз слоў
Го́спад кроў на крыжу праліў!

3.А толькі ціхі шопат Ім
Любові сільнай чутны быў —
Бо за мучыцеляў сваіх
Го́спад кроў на крыжу праліў!

4.Любові гэтай стаўся цуд,
Каб чалавек ўвесь ёю жыў,
Дык мы падзяку запяём:
Го́спад кроў на крыжу праліў!
Амэн.