1.Тры манархі, мудры людзі, —
Дзе вы ў падарожы?
Што казаць цудоўна будзе
ў Бэтлеем Сын Божы?
Ён паложаны на сене —
Не на царскім ложку,
Сьвет Яму гатуе церні
Дый крыжову дошку…
2.Мудра знайце: зло людзкое
Дзецятка ганяе —
Штось пачуеце благое:
Гэрад здрадзіць мае.
Божу справу асуджаюць,
Верных ціснуць срога —
І да крыжа прыбіваюць
Ўжо Хрыста малога.
3.Ці-ж вас гэта не пужае
Верай памыліцца?
Вера ваша не слабая —
Злыдняў не баіцца!
Божу мудрасьць вам дарога
Адкрывае вочы,
І найсьці Хрыста малога
Ваша вера хоча.
4.Хоць атулены ў пялёнку —
Творыць многа цудаў,
Разьнеслася слава з вонку
Да ўсіх бедных людаў.
Мудры людзі — гляньце жыва.
Ужо ідуць народы —
Дзе для духа ёсьць пажыва,
Сэрцу — асалода!
5.Да цябе мы пасьпяшаем,
Наш Хрысьце-Дзіцятка,
Дый паклон табе даць мае
Нашая грамадка!
Пойдзем, каб дарыць кадзіла,
Што ў душы мы маем,
Золата-ж — у сэрцы міла
Для цябе хаваем!