Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/a/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
27. б) Cьвятая ноч 28. Анял пастушком сказаў
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
29. Ай, дзеткі, ідзеце!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




28.АНЯЛ ПАСТУШКОМ СКАЗАЎ.
(Калядка).

1.Анял пастушком сказаў:
„Госпад нарадзіўся вам —
ў Бэтлеем месьці цара Давіда,
З пакаленьня Юдава —
З жанчыны Марыі“.

2.Хочучы гэта спазнаць
Дый цуд Божы аглядаць
Пабеглі у Бэтлеем ахвотна
І знайшлі дзіцятка там.
Марыю з Язэпам.

3.Нарадзіны — цуд з цудаў —
Дзівавацца — мала слоў:
Дзявіца Сына Бога радзіла,
3 Божай Ласкі насіла —
З дзявоцтва ня зыйшла.

4.Гэткай славы Госпад-Бог,
Як бядак, на сене лёг —
Багатых мураваных палацоў
У нарадзіны не знайшоў —
Сусьвету Гаспадар!

5.Ўжо збыло́ся тое ўсё
Што запісана было:
Галінка Арона вось ажыла,
Жывацьветам зацьвіла —
Дый плод свой прынясла.

6.Бога слухайце Айца,
Што аб гэтым кажа нам:
„Сын мой ёсьць гэты мілы адзіны —
Вам у раю абвешчаны,
Дык слухайце Яго“!

7.Богу слава і хвала̀,
Што ніколі не ўмярла̀:
Як Айцу, так і Сыну Божаму,
Так і духу Сьвятому
Разам ў Тройцы аднаму!