Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/a/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
18. Як Хрыстос на сьвет прыходзіць 19. Ціха, малая будка
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
20. Што-ж рабіць мы будзем?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




19.ЦІХА, МАЛАЯ БУДКА.
(Старая народная калядка).

1.Ціха, малая будка благая,
Поўна хвалы, праменьня,
Вось жа ляжачы, прад намі, сьпячы
Ісус[1] малы на сене.

2.Анялы ў белі, як прыляцелі,
Сталі даваць паклоны,
Во́ласы з золата, крыльля ад волата,
Вышэй вясёлка на фоне.

3.Поўна зьдзіўленьня, што Бог на сене,
Ім цэлы сьвет зьмяніўся;
Мудрасьці мудрасьць, сьветласьці сьветласьць,
Бог нам з целам радзіўся.

4.І вось там многая маса убогая
Бачыць Бога на сене;
Радасьці поўна, і шчасьцем роўна
Упала на калені.

5.Простыя людзі, Бог з вамі будзе,
Скончыўся час нядолі,
Помач ў патрэбе, слава на небе,
Спакой вам ў добрай волі!

6.Чэсьць Табе, Божа! Шчыра, як можам,
Дзякуем сэрцам цэлым;
Пекла закрыта, неба аткрыта —
Слова ста́лася цѐлам!


  1. Ісус па грэцку, Ѐзус па лаціні, а па беларуску будзе: Язус.