Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/II/a/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
17. Голас нясецца 18. Як Хрыстос на сьвет прыходзіць
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
19. Ціха, малая будка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




18.ЯК ХРЫСТОС НА СЬВЕТ ПРЫХОДЗІЦЬ.
(Калядная).

1.Як Хрыстос Сын Божы
К‘нам на сьвет прыходзіць,
Цёмна роч у зьяньні
Зіхацістым бродзіць.
Рады Анялы сьпяваюць,
І пад неба выслаўляюць:

(Прыпеў):„Богу чэсьць, Богу чэсьць, Богу чэсьць,
Слава Богу ў небе!“ —

2.Пастушком казалі,
Што начлег там мелі,
Каб барджэй ўставалі —
У Бэтлеем беглі,
Бо Сын Божы нарадзіўся,
Усяго сьвету Спас зьявіўся;

„Богу чэсьць і г. д. —

3.— О, сьвятыя духі —
Пасланцы ад неба,
Вы ясьней скажэце,
Што рабіць нам трэба,
Бо ўсяго не разумѐем
І ад страху аж трухлеем. —

„Богу чэсьць і г. д. —
4.„Ў Бэтлеем бяжэце,
Дзе ляжыць дзіцятка, —
Ў пялёнках на сене
Палажыла матка, —
Дык паклон Яму аддайце,
На жалейках заіграйце:“

„Богу чэсьць і г. д. —