1.Голас нясецца у начно̀й цішы:
„Бог нарадзіўся ў целе і душы,
(Прыпеў):„Пастушкі барджэй ўставайце,
У Бэтлѐем пасьпяшайце —
(: Бога бачыць там! :)
2.Пайшлі, на сене дзіцятка знайшлі,
Хрысту малому паклоны далі;
Пакланіўшысь навакола,
Запяялі там вясёла —
(: З радасьці яны. :)
3.Хрысьце́ наш мілы, здаўна чаканы,
Гадоў з чатэры тысяч жаданы,
Аб Табе быў слух прарочы,
Каб чакаць, і Ты там ўночы
(: Нарадзіўся нам!):
4.І мы чакаем у начной цішы,
Калі прыйдзеш зноў да нашай душы?
Дык пакорна памалемся,
Мы Хрыста ізноў дажджэмся,
(: Ён казаў, — прыйдзе! — :)