Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/A/I/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
1. Сьвяты Божа 2. Чаго жадаеш Божа?
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
3. Госпад нас любіць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2.ЧАГО ЖАДАЕШ, БОЖА?

1.Чаго жадаешь, Божа, за Твае ўсе дары?
За тую дабрадзейнасьць, бязмерны ахвяры?
Царква й Касьцёл ня зможа быць, дзе Ты
ёсьць, Божа!
Ты ў моры і ў паветры, на зямлі і ў нетры!

2.Ты зо̀лата ня хочаш — Тваё усё на сьвеце,
Усё, што людзі маюць; ўсё, што хочуць меці.
Дык вось Цябе мы шчырым сэрцам вызнаваем,
Нічым больш даражэйшым дзякаваць ня маем!

3.Ты, Госпад усесьвету, Ты стварыў і неба,
Залатыя зоры разьвесіў як трэба.
І зямельку нашу Ты зрабіў прыгожа —
Дзе жывёлы, рыбы, птушкі, дрэвы, збожа.

4.Будзь Ты на́м на век ве́каў — літасьцівым Божа!
Тваё дабро і ласку хто-ж тут пераможа?
Абарані ад злога, ратуй чалавека —
Хай нас Твая заўсёды сьцеражэ апека!