1.Божа наш Ты, Божа!
Ад душы прыгожа
Дух Цябе сардэчна
Моліць, славіць вечна —
Як можа.
2.Разпалі нам грудзі:
Дух любоўю будзе,
Дый Дабра парою
Шчыраю душою —
Прыбудзе!
3.Слава Божа з векаў,
А любоў — з прад-векаў,
Ласка бесканечна,
Абарона вечна —
З век-векаў.
4.Мы жывем ў нядолі,
Сумна і бяз Волі —
Надары пацехай:
Ўсіх пад роднай стрэхай —
Даволі!
5.Дзіўна нас гадуеш,
Сьцеражэш, ратуеш —
Дый бяз ліку дары,
Скарбы і ахвяры
Нам дорыш!
6.Дык за ўсё, што Божа
Міласьць даць нам можа:
Славім за ўсё цэла,
Просім Бога сьмела:
„Дай, Божа!“
7.Дай тут чалавеку
Заўсёды апеку:
Духа неслабога,
Сьцеражы ад злога,
Ад зьдзеку!
8.Як сьмерць пераможа:
Цела ў гроб паложаць —
Дай нам, што патрэба,
Каб прыйсьці да неба:
Наш Божа!