Перайсці да зместу

Божая Ліра (1930)/Урыўкі із Сьвятога Пісаньня аб пяяньні духоўных песьняў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Урыўкі із Сьвятога Пісаньня аб пяяньні духоўных песьняў
Сьпеўнік
Аўтар: Гальяш Леўчык
1930 год
Прадмова

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УРЫЎКІ ІЗ СЬВ. ПІСАНЬНЯ АБ ПЯЯНЬНІ ДУХОЎНЫХ ПЕСЬНЯЎ.

1. Будзьце напоўнены Духам, размаўляючы з сабою, сьпеваючы й іграючы ў сэрцы сваём Госпаду псальмы, гымны і песьні духоўныя.
(Эфэз. V. 18. 19).

2. Буду Госпаду пяяці й іграці (Пс. 27. 6).

3. І песняй маёй дзякаваць буду Яму.
(Пс. 28. 7).

4. І новую песьню мне ў вусны ўлажыў — хвалу нашаму Богу! (Пс. 40. 4.) А ўначы Яму песьня ў мяне (Пс. 42. 9).

5. Радыя вусны мае, як Табе я пяю!
(Пс. 71. 23).

6. О, Божа, маё сэрца гатова пяяці й іграці Табе! (Пс. 57. 9).

7. Дык пяяць аб Табе будуць усе чыста сілы жыцьця майго! (Пс. 87. 7).

8. Хадзеце, сьпеваць будзем Госпаду. Псальмы сьпевайма Яму! (Пс. 95. 1.2).

9. Сьпявайце Госпаду новую песьню. Сьпявай Го́спаду усенька зямля. Сьпявайце Госпаду, багаслаўце імя Яго! (Пс. 96. 1.2; 149. 1).

10. Сьпявайце Госпаду, ўсенька зямля! Радуйцеся і ў песьні хвалеце! Выслаўляйце Госпада на гусьлях і голасным пяяньнем! (Пс. 98. 4.5).

11. З песьняй прыходзьце прад облічча Яго!

(Пс. 100. 2).

12. Аб ласкі і справядлівасьці буду я пяяць, хвалу Табе, Госпадзе, пяяць буду! (Пс. 101. 1).

13. Сьпявайце Богу, выслаўляйце яго!

(Пс. 105. 2).

14. …і песьнямі славіць справядлівасьць Тваю; пяяць буду Богу майму, пакуль істную. Песьня хвалы належыцца Яму! Сьпявайце Госпаду песьню хвалы! (Пс. 145. 7; 146. 2; 147, 1.7).


„Як дзе пяюць прыстань хутчэй,
Бо песьня сьпіць у злых людзей“.
(Народная прыгаворка).