Белым кветам адзета каліна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Белым кветам адзета каліна)
Белым кветам адзета каліна
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/50.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Белым кветам адзета каліна
Ды бялей ад каліны Марына
— А чаго ты, як месяц, красна?
— Я не ведаю, — кажа яна.

Раз вярнулася позна Марына;
У касе яе кветка каліны.
— А чаго ты, як месяц, ясна?
— Я не ведаю, — кажа яна.

Ды не век расцвітае каліна,
Не ўплятае ўжо кветак Марына.
— А чаго ты, як месяц, сумна?
— Я не ведаю, — кажа яна.

А калі абляцела каліна, —
Атруцілася зеллем Марына,
І, як месяц далёкі, блядна
Ў дамавіне ляжала яна.