Перайсці да зместу

Беларускі рух ад 1917 да 1920 году

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд
Публіцыстыка
Аўтар: Язэп Варонка
Коўна : Т-ва імя Ф. Скарыны, 1920.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




I.

Петраграцкі перэварот 27 лютага 1917 году, вядомы пад назвай „фэвральскай рэвалюцыі“, дадаў да нацыянальнага руху ўсіх народаў, населяўшых былую Расею яшчэ і востра палітычны выгляд.

Як і украіцы, палякі, латышэ, літвіны, і беларусыўсюды сталі арганізавацца ў палітычныя абьеднаньня і ўжэ ў сакавіку таго ж году склікалі ў Менску першы зьезд беларускіх нацыянальных і палітычных дзеячоў.

Часовы Расейскі „Рэвалюцыйны“ Ўрад, аслабаніўшы старонку ад царызму, не змог сам усьцерагчыся, каб не захварэць царскай палітыкай і доўга на знайходзіў тых срэцтваў, якія выбавілі бы Расею ад развалу. Расейскія Габінэты князя Э. Львова[1] і А. Керэнскага за ўвесь час рэвалюцыі ад лютага да кастрычніка 1917 году паказалі сваю поўную несьвядомасьць у нацыянальных пытаньнях і гэтым самым дапамаглі самачыннасьцыі паўстаючых ўсюды апазыцыйных нацыянальных арганізацый, у тым ліку і беларускіх.

Народ левеў ва ўсіх пытаньнях. Арганізаваны на першым беларускім зьездзі ў сакавікуБеларускі Нацыянальны Камітэт, у летку 1917 году павінен быў уступіць свае права на абьеднаньне ўсяго беларускага народу заменіўшай Камітэт—Цэнтральнай Радзе Беларускіх Арганізацый і Партый, перэважываючае палажэньне ў якой заняла старэйшая, спраўляўшая тады 20-цілецьце свайго: істнаваньня,Беларуская Сацыялістычная Грамада.

У гэты час, як ў краі, так і на фронці,ўсюды шпарка сталі расьці беларускія арганізацыі, у большай сваёй часьціпалітычныя, а так сама і прафэсыянальныя, культурна-прасьветныя, бежэнскія і іншыя.

Менск стаў цэнтрам беларускай палітычнай работы. Ад яго не адставалі беларускія арганізацыі Петраграду і Масквы: у першым знайходзіўся Центральны Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Грамады, Беларускае Таварыства помачы пацярпеўшым ад вайны, Беларускае Предстаўніцтва ў Асобай Нарадзе дзеля апрацаваньня Закону аб выбарах да Ўсерасейскага Устаноўчага Збору; ў Маскве рабіла шырокую працу многатысячная па ліку сваіх членаў бежэнская арганізацыя непалітычнага характэру Беларуская Народная Грамада, якую падтрымлівалі, як сацыялісты, так і Хаўрус беларускага праваслаўнага духавенства.

Зразумела, што нацыянальная праца кіпела ў раёні вольнай ад нямецкай акупацыі беларускай тэрыторыі, а ласьне, ў такіх местох, як Полацк, Вітэбск, Смаленск, Магілёў, Бабруйск, Слуцк, якія былі зьвязаны, як са сваім цэнтрам, — ўсе з Менскам.

Параскіданыя праз вайну па ўсім абшары былой Расеі беларусы з кожным днём усё галасьней і ясьней давалі аб сабе знаць.

Асабліва беларуская праца стала шпарка ўзмацоўвацца пасьля выступленьня беларусоў на Маскоўскай Дзержаўнай Нарадзе, а затым на Петраграцкай Дэмакратычнай Нарадзе, скуткам якіх было устанаўленьне Часовай Рады Расейскай Рэспублікі (куды так сама папалі і беларусы), якая заменіла сабою аджыўшую свой час сталыпінскую Гасударственную Думу.

Аднэй з найболей патрэбнейшых і жыцьцёвых праяў нацыянальнага руху наагул — была арганізацыя нацыянальных войскаў, як украінскіх, польскіх, чы латышскіх. На арганізацыю іх тагочасны начальнік ўсёй Расеі А. Керэнскі даў сваю высокую згоду. Беларусы ж, не гледзячы на іх настойчывыя хлапоты, не атрымалі ад „Глаўкаверха Керэнскага“ навэт права на арганізацыю беларусоў-ваеных у землячэства.

У канцы верасьня беларусы такі папрабавалі ўзяць гэтае права рэвалюцыйным шляхам. Беларускія арганізацыі Заходняга Фронту, асабліва 10-ай арміі, якая стаяла ў Меншчыне, склікалі ў кастрычніку Зьезд Заходняга Фронту ў Менску, на якім залажылі фундамэнт дзеля утварэньня Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады.

На гэты ж час і Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацый і Партый у Менску, дасягнуўшая свайго найвялікшага ўплыву на беларускую дэмакрацію, прыняла назву Вялікай Беларускай Рады, мэтай якой стала ужэ прыгатаўленьне дзеля прыняцьця (калі не захопленьня) пры дапамозе Вайсковай Рады усёй ўлады на абшарах этнаграфічнай Беларусі[2].

II.

Палітыка Часовага Расейскага Ўраду, якога парадзіла „фэвральская рэвалюцыя“, прывела да таго, што нагаворанныя бальшэвікамі петраграцкія работнікі і салдаты ў канцы кастрычніка 1917 году скінулі Урад А. Керэнскага і „вагнем і мячом“ сталі заводзіць у Расеі новы лад, галавой якога стаў крывавейшы з усіх расейскіх ўладароў Леў Троцкі.

Не гледзячы на шырокія абецанкі і „дэкрэты“ аб правох нацыянальнасьцяў новага Расейскага „Сацыялістычнага“ Ураду і яго Народных Камісараў, беларусы нічога не дабіліся і цяпер. Новая расейская дэмакрація, апрануўшыся ў чырвоную плахту, так званага, пролетарыяту, хварэла на тую ж імпэрыялістычную хваробу, на якую хварэлі і сам Раманаў і яго насьледнік Керэнскі. Зьменіўшы апошняга, новы „Глаўкаверх Крыленка“, прымушэны лічыцца з фактам істнаваньня нацыянальных украінскіх і польскіх войскаў, — цягнуў з развязаньмем пытаньня аб дазваленьні беларусам фармаваць свае нацыянальныя часткі, затым прабаваў правесьці праект утварэньня беларускай чырвонай арміі і ў скутку стаў забараняць і зачыняць беларускія вайсковыя арганізацыі наагул. Як ведама латышскія ваеныя часьці ў свой час адыгралі дзеля бальшэвіцкага рэжыму ролю свайго звычаю жандармска-казацкіх сотняў, пакуль іх не зьменілі кітайцы і башкіры.

Для беларусоў — бальшэвізм спачатку быў незразумелым зьявішчэм, аднак ўзрост беларускай справы ад гэтага не спыніўся; наадварот, Вялікая Беларуская Рада, маючы на увазе моцна устаноўленную звязь яе з усімі беларускімі арганізацыямі (абы яны мелі выразна нацыянальны выгляд,) асабліва ваеннымі, якія былі утворэны блізка не на ўсіх франтах Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радай, пачула ў сабе даволі сіл, каб склікаць вялікі Беларускі Устаноўчы Зьезд.

Разагнаны перэд тым Ўсерасейскі Устаноўчы Збор, у выбарах ў які, дзякуючы новай пролетарскай. »свабодзі“, беларусы поўнага учасьцьця прыняць не маглі, даў повад беларусам падумаць аб сабе болей, ніж яны думалі да гэтай пары.

Беларускі Устаноўчы Зьезд пад імем 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, скліканы быў Вялікай Беларускай Радай у сьнежню 1917 году і працаваў ад 5 да 18 чысла ў Менску. На ім было прэдстаўлена 1900 чалавек прэдстаўнікоў земстваў, гарадоў, воласьцяў, хаўрусных крамаў, вучыцельскіх хаўрусоў, рожных прафэсыянальных арганізацый, культурна-прасьветных таварыстваў, палітычных партый, грамад, а так сама ўсіх беларускіх бежэнскіх камітэтаў. Такім чынам ўвесь гэты ўсенародны сход быў голасам ўсёй Беларусі, як „расейскай“, так і нямецкай акупацый (бежэнцы).

Пастановы 1-шага Ўсебеларускага Зьезду сталі пэршым фундамэнтам новага Беларускага Статуту дзеля таго, што яны ў першы чарод ясна устанаўлівалі ў межах беларускай зямлі рэспубліканскі лад, умацовывалі права народу на зямлю, падкрэсьлівалі жаданьне беларусоў прыймаць учасьцьце ў будучэй Міравой Нарадзе, патрэбавалі адбудаванья разруйнованай старонкі коштам воеваўшых государстваў і вываду польскіх і нагул воражых войскаў з абшараў Беларусі. Зьезд у канцы сваёй працы выбраў з свайго складу Раду 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, якая павінна была арганізаваць фактычную ўладу на Беларусі, калі дзеля гэтага наступіць адпаведны час.

Гэта пастанова і зьняла маску з твары нацыянальна-цярпімага бальшэвізму, і… менскія бальшэвікі ноччу з 17 на 18 сьнежня (старога стылю) 1917 году разагналі Зьезд штыкамі і кулёмётамі, а глаўных дзэячоў Зьезду, — колькі дзесяткаў чалавек, ўкінулі ў сутарыны сваёй крэпасьці.

Гэты неслыханы ў гісторыі акт ўціску меў добрыя скуткі для беларусоў. Прэдстаўнікі Беларускага Ўраду, вырабляючыся патроху з бальшэвіцкіх турмаў, сталі вясьці сваю працу ў большэй часьці нелегальна і паднялі агітацыю за незалежнасьць… ад бальшэвікоў і чужынцоў.

Тым часам бальшэвікі, такім жа ганебным спосабам расправіўшыся з Украінскай Цэнтральнай Радай, задумалі заключэньне міру на Нарадзе ў Берэсьці-Літоўскім.

Згодна з наказам Зьезду, нелегальны Беларускі Урад паслаў на Нараду ў Берэсьцье і сваіх дэпутатаў (якія змаглі папасьці туды толькі пад відам райцаў Украінскай Дэлегацыі), але перашкодзіць угавору ф.-Кюльмана з Троцкім беларускія дэпутаты спозьніліся.

Баючыся за свой лёс у Беларусі, бальшэвікі зусім спынілі працу блізка ўсіх беларускіх арганізацый, асабліва ваенных; пасьля звароту беларусоў з пратэстам проці падпісаньня Берэсьцейскага Міру барацьба гэта прыняла вельмі востры характэр. На жаль у Петраградзі зьявілася кучка особ — беларускіх хатніх палітыкаў, якая, зманеная грашовымі інтэрэсамі, зыйшлася з бальшэвікамі і стала яшчэ горэй псаваць працу сваякоў на бацькаўшчыне і навэт прадаваць іх.

Між тым падпісаньне Берэсьцейскай Умовы шыкавала дзеля Беларусі пашырэньне абшараў нямецкай акупацыі.

III.

Лёзунг бальшэвікоў „ні міру, ні вайны“ немцаў не спалохаў, а ні. Паход іх на Дзвінск адгукнуўся ў Менску і 19 лютага менскія бальшэвікі, абьявіўшы ўсенародна аб тым, што яны не выежджаюць і іх ўлада — моцна, як ніколі, самі між тым, подобна да пранцузаў у 1812 гаду, сталі грузіць на вазэ і сані свой ( і чужы) скарб. А 7-ай гадзіне ў вечэры ўся бальшэвіцкая ўлада ў Менску, вядомая да гэтай пары пад назвай „Рады Народных Камісараў Заходняй Вобласьці і Фронту“ разлеглася ў колькіх вагонах на вагзалі Маскаўскай чугункі, і, акружыўшы сябе кулёмётамі і броневікамі, ваевала з чугуначнай адміністрацыёй за хучэйшую… адпраўку. іх ў Смаленск.

Ў гэту пару беларуская ўлада ў месьці стала ужо легальнай. Яна хутка сабрала ўсе свае жывыя сілы, аслабаніўшы на волю ўсіх арештованых бальшэвікамі. Споўняючы Камітэт Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду разам з Цэнтральнай Вайсковай Радай стаў займаць ўсе урадовыя будынкі, і, увайшоўшы ў сувязь з ўсімі дужэйшымі нацыянальнымі арганізацыямі нацыянальных меньшасьцяў, на ранку 20 лютага абвесьціў 1-шай Устаўнай Граматай сваю ўладу на ўсёй Беларусі.

21 лютага Споўняючы Камітэт Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, папоўнены прэдстаўнікамі жыдоў, палякоў, велікарасейцаў і літвіноў, утварыў першы урад пад назвай Народнага Сэкрэтарыяту, а сам, склікаўшы Раду Зьезду, прыняў на сябе заканадаўчыя функцыі.

Прабаваўшыя разьвернуць сваю працу ў Менску польскія легіанеры, прызналі права беларусоў, абрабаваўшы аднак колькі польных скарбніц на агульную суму больш за 12 мільёнаў рублёў.

Прызнаньне палякамі права беларусоў на Менск было болей угаворным ніж фактычным, што далей дало сябе чуць.

Між тым нямецкія уланы збліжаліся да Менску. Беларуская ўлада, с кожным днём заваёвыўшая ўсё большы і большы ўплыў на жыхароў, пастанавіла застацца на мейсцы і чэкаць немцаў. Ўвайшоўшы ў Менск, першы нямецкі эшэлон быў ўрачыста спатканы палякамі. Толькі некалькі гадзін пазьней адбылося пабачэньне немцаў з беларусамі, на якім беларусы заявілі немцам, што яны зьяўляюцца гаспадарамі краю і будуць абхозіцца з немцамі, як з гасьцямі.

На справі выйшла іначэй. Пачыняючы ад 25 лютага 1918 г. ўлада беларусоў стала зьменьшацца, а хутка абмежэвалася толькі нацыянальна-прэдстаўніцкай і дарадчай працаў. Што ж датычыць палякоў, то немцы адправілі іх спачатку з Менску ў Бабруйск, у раёні якога польскія легіоны знайходзіліся яшчэ колькі тыднёў, а потым і зусім абэзброілі і расфармавалі іх.

9 сакавіка 1918 г. Спаўняючы Камітэт II-гой Устаўнай Граматай абвесьціў асновы Беларускай Канстытуцыі, а 25 сакавіка Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, утворэнная з Спаўняючага Камітэту і Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, III-цяй Устаўнай Граматай дэкляравала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах, дзе перэважываючую лічэбнасьць (адносна да другіх народаў) мае беларускі народ.

Зараз жэ аб сваіх Граматах Беларускі Урад паведаміў Бэрлін.

Ў адказ на гэтыя апошнія два акты Гэрманскі Рэйхсканцлэр даў знаць Народнаму Сэкрэтарыяту Беларусі, што Бэрлін разглядае Беларусь, як „часьць Савецкай Расеі“ і па Берэсьцейскаму Угавору бэз Ураду Леніна гэтае пытаньне сам вырэшыць не можэ: гэта значыць прызнаць новабудуемае Беларускае Госпадарства.

Пакуль у Менску знайходзілася другарадовая нямецкая ваенная улада, між немцамі і беларусамі вельмі часта выходзілі рожныя непаразуменьня, калі ж у травені месяцы ў Менск перэехала Галоўнае Камандаваньне 10-ай нямецкай арміі на чале з гэнералам О. фон-Фалькенгайнам, беларуская справа стала заваёвываць ўсе болей і болей правоў, хутка ўзмацовывацца і ў летку 1918 году беларусы, ужэ як дзержаўцы краю, атрымалі і права мець сваіх райцаў пры кожным нямецкім камэнданце, права разьездаў, учасцьця ў вырэшэньні немцамі ўсіх гаспадарчых, культурна-прасьветных і прафэсыяльных пытаньняў і так далей.

На жаль, немцы цягнулі з развязаньнем пытаньня аб фармаваньні беларускага войска, ў чым потым яны самі вельмі каяліся, як каюцца і цяпер.

На гэты час стала мажлівым зьвязаць духоўна Вільню з Менскам, старую акупацію з новай, што так сама вельмі памагало справі; а тут яшчэ шырока расцьвілі беларускія друкі: ў Менску залажыліся — газэты „Вольная Беларусь“, „Беларуская Зямля“, „Беларускі Шлях”, „Крыніца“, штомесячнік „Варта“, ў Вільні — Гоман“, «Беларуская Ілюстраваная Часопісь“, штомесячнік „Крывічанін“, у Слуцку — „Родны Край“. Сваім чарадом ўнутрэную беларускую працу падтрымлівалі беларускія закардонныя газэты: ў Кіеві — „Беларускае Слова“, „Беларускае Эха“, ў Адэсі „Беларусы ў Адэсі“; толькі бальшэвіцка-правакатарскія: маскоўская „Дзянніца“ і петраграцкі „Чырвоны Шлях“ запраданыя „народнаму камісару“ нацыянальных спраў, якому-сьць С. Джугашвілі, гаманілі, што менскія беларусы працуюць па указцы немцаў(!) і палякоў(!).

Проці такой брэхні гаворыць ясна усё вышэй напісанае.

Апроч дзяржаўнай працы ў краі, будуючыя Беларускую Народную Рэспубліку установы, — Рада і Народны Сэкрэтарыят, развярнулі за гэты час і вялікую закардонную працу. Яшчэ ў летку 1918 г. былі устаноўлены дыплёматычна-консульскія прэдстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі на Украінэ — ў Кіеві і Адэсі, на Доншчыне — ў Растові, на Паўночным Каўказі — ў Стаўрополі, на Літве — ў Вільні і навэт у „Савецкай Расеі“ — у Маскве. Ў восень таго ж году былі арганізаваны надзвычайныя місыі, якія зрабілі падарожы: ў Кіеў — да Ураду гэтмана П. Скоропадскага (пры Міністру Загранічных Спраў В. Дорошэнко), ў Варшаву — да Ураду Рады Рэгенцыйнай, ў Вільню — да Ураду Літоўскай Тарыбы, а так сама ў Бэрлін — да Гэрманскага Рэйхсканцаэра і фракцый Рэйхстагу, затым у Копэнгагу (ў Данію) і ў Бэрн (ў Швайцарыю). Місыя Беларускага Ўраду арганізаваная дзеля падарожы да бальшэвікоў ў Маскву не выехала з-за небэзпэкі невярнуцца да хаты жывою…

Гэтыя падарожы не далі адразу дзеля беларускага дзержаўнага будаўніцтва рэальнай карысьці, аднак жэ яны мелі добрыя вынікі для ўнутрэнай працы беларусоў пад нямецкай акупацыёй. Пасьля іх немцы сталі йсьці на вялікія ўступкі, сталі даваць навэт часьць грошы з акупацыі на беларускія нацыяльныя справы, а ласьне, на утварэньне і утрыманьне I-шай беларускай гімназіі ў Буцлаві, на настаўніцкія курсы ў Менску, на Беларускі Вучыцельскі Інстытут, на беларускую школьную інспэкцыю і т.д.

9 кастрычніка 1918 году Рада прыняла новы Статут аб павялічэньні свайго складу — ліком болей за 100 членаў (з іх членаў I-га Усебеларускага Зьезду было не болей 40) а крыху пазьней новы Статут аб Народным Сэкрэтарыяце, які ад гэтай пары стаў ужэ звацца Радай Народных Міністраў.

Гэрманская Рэвалюцыя схіснула погляды немцаў з таго кірунку, на які стала нямецкае Галоўнае Камандаваньне ў кастрычніку 1918 году. Утворэныя пасьля бэрлінскага перэвароту салдацкія рады ў гэрманскай арміі затрымалі справу развіцьця беларускай дзержаўнасьці: ўладу атрымалі людзі новыя, не знаёмыя с краем.

Яны далі можнасьць падняць галаву, як актыўным ворагам беларускага руху, так і скрытым анты-беларускім элемэнтамі — а, ласьне, зьмяніўшым свае погляды на нацыянальную справу жыдоўскім бундаўцам і даўно заслужыўшым благую славу велікарасейскім эс-эрам, якія страцілі свае палітычныя пазыцыі ў Расеі яшчэ ў 1917 гаду. У канцы лістапада апошнія, дзякуючы скасаваньню цэнзуры, літаральна сталі цкаваць цёмны і несвядомы элемэнт на ўсё тое, што было утворэна бэларусамі і клікаць да парахаваньня.

Гэныя выступленьня далі думку беларусам чэкаць небэзпэкі ў разе неспадзеванага выйсьця немцаў з Менску і разруйнавалі надзеі зьберагчы беларускія дзяржаўныя установы ў цэласьці. Беларускага войска не было, немцы адыйшлі ад Воршы, надыходзілі бальшэвікі з іх „надзвычайкамі“ і кітайскімі адрадамі, пасовывалася на Беларусь фізычная сьмерць.

У пачатку сьнежня беларускія установы вынесліся з Менску. На момэнт ўлада ў месьці і нібы-то ў краі перайшла да бундаўцаў і эс-эраў-маскалёў, якія зараз-жэ былі зліквідаваны бальшэвіцкім ваенна-рэвалюцыйным камітэтам, захапіўшым „чырвоны Менск“ 8 сьнежня.

Беларусоў спаткаў лёс украінцаў: яны пакінулі сваю сталіцу пад напорам крывавай маскоўкай сілы.

IV.

Пакуль у Менску ўсе бэз вынятку беларускія арганізацыі абьедналіса каля Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у Вільні, гэтым духоўным цэнтру беларусоў, а так сама і цэнтру тагочаснай нямецкай акупацыі, — Віленская Беларуская Рада (якая мела сваіх прэдстаўнікоў і ў Радзе Рэспублікі) арганізавала падмогу. Маючы мэтай, калі, не абараніць Беларускае Гаспадарства, то хоць бы утрымаць у рамках дзяржаўнасьці беларускую справу, Віленская Беларуская Рада увайшла ў хаўрус з Літоўскай Радай (Тарыбай), каб, з дапамагай будуемага літоўскімі дзеячамі на захадзі былога Вялікага Князьства Літоўскага — новага дзяржаўнага арганізму, абараніць хоць невялікую часьціну беларускай зямлі.

Гэтай часьцінай была ўся тэрыторыя старой нямецкай акупацыі, а, ласьне, — беларускія часьці Віленшчыны, ўся Городзеншчына і Аўгустоўшчына.

Грунтам гэтага беларуска-літоўскага хаўруса было: абарона новым Літоўскім Гаспадарствам цэласьці заходніх беларускіх этнаграфічных граніц ад Польшчы — Аўгустова, Беластоку, Хорашчы, Бельску, Белавежы, і, зразумела, Городна і Саколкі.

Па ўгавору з літвінамі, Віленская Беларуская Рада паслала ў Літоўскую Раду шэсьць сваіх прэдстаўнікоў, а адзін з членаў Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у Літоўскі Урад на пасаду Міністра Беларускіх Спраў. Хаўрус гэты фактычна стаў істнаваць з момэнту выезду Беларускага Ураду з Менску, пасьля чаго гэты Урад не пачынаў сваёй афіцыяльнай працы ў Вілні, чы ў Городні, а перэйшоў на гэнай тэрыторыі на неафіцыяльнае пражываньне.

За то ўся праца Беларускага Ўраду цяперака напраўлена была переважна на палітычную акцыю заграніцай, куды Ўрад паслаў сваіх прэдстаўнікоў, — як на Украіну, так і ў Гэрманію, ў Чэхію, ў Парыж.

Беларуска-літоўскі хаўрус між тым разьвіваўся. Вільню захапілі бальшэвікі. Літоўскі Урад перэехаў у Коўну. Міністэрства Беларускіх Спраў перэнеслося ў Городно, скуль яно мела ўплыў на ўсю беларускую тэрыторыю нямецкай акупацыі, і, калі бы гэтаму ўплыву не перашкодзілі бы: — з аднаго боку неаднальковасьць палітыкі кожнай з нямецкай салдацкіх рад, з другога — слабасільле нямецкага Галоўнага Камандаваньня на ўсходзі і з трэцьцяга заборчая палітыка польскіх легіонаў, разлёгшыхся на беразі Нарава (якія хутка і пасунуліся на Беларусь, ні бы то абараняючы яе ад бальшэвікоў), то беларуская праца ў гэтай часьці Гаспадарства дасягнула бы поўнага свайго росквіту.

У пачатку студзеня 1919 году на вуліцах Городна ужэ можна было бачыць адкрыта беларускае нацыянальнае войска. У кожным з паветовых местаў былі ужэ беларускія паветовыя камісары, У Городні першы раз пачалі выдавацца беларускія газэты, як «Беларускі Народ» (на двух мовах: беларускай і расейскай) і «Бацькаўшчына». Пачалі расьці беларускія гурткі, разьвівацца нацыянальны тэатр. Пачалася паступовая беларусізацыя абшару, які на працягу цэлага веку нёс на сабе адначасна ціжар і польскага панаваньня і русыфыкацыі.

Сьвяткуючая Антанта, зразумела, не прыбрала часу падумаць аб тым, што можэ прынясьці Літве і Беларусі ганебны выхад немцаў у Гэрманію і аддача на расправу палякам ўсяго ўсходу. У канцы красавіка гэта апошняе настолькі дало сябе чуць, што ў рукі разузданых польскіх легіанераў папалі і Беласток, і Бельск, і Саколка, і Городно, і Вільня.

Палякі пайшлі далей на ўсход, займаючы беларускія абшары. Міністэрства Беларускіх Спраў зноў перэнеслося, ужэ ў Коўну; гэтае места стала цяпер часовай сталіцай неакупаванай Літвы, ў граніцах якой не аставалося болей ні воднага кавалачка беларускай зямлі, У Городні палякі разаружілі I-шы Беларускі поўк. Члены Беларускага Ураду, пражываўшыя да гэтага часу ў Городні, зусім пераехалі заграніцу. У польскай акупацыі асталося толькі нэколькі чалавек, працаваўшых да гэтай пары ў беларускіх арганізацыях пад відам заядлых палёнофобаў і прыяцелёў немцаў, а цяпер прымазаўшыхся ужо і да польскіх агентаў.

Зараз жэ, па меры заняцьця Беларусі палякамі, ўсе турмы ў Городні, ў Вільні, ў Беластоку сталі запаўняцца арэштованымі беларускімі дзеячамі, як і ў раёні панаваньня бальшэвікоў. Сталі зачыняцца ўсе беларускія школы, настаўнікі гуртам: вывозіліся ў Кракоўскія табары, паднялася страшная полёнізацыя краю. Арэшту і ганеньню з боку польскай жандармэрыі падлеглі навэт члены Беларускай і Літоўскай Рад.

Перэнёсшыся ў Коўну, установы Міністэрства Беларускіх Спраў пачалі там беларускую працу спачатку, утварыўшы аднак нелегальную сувязь з прэдстаўнікамі Міністэрства ў польскай акупацыі. Беларускае войска пачало ў Коўні арганізавацца на нова, і ў летку 1919 году ужэ зьявілася, як асобная частка, на фронці: на паўночным — пехота і на паўдзённым — конніца. Разьвілася шырокая інфармацыя ўсіх прэдстаўнікоў чужых дзяржаў у Літве, асабліва Амэрыкі, Пранцыі, Англіі аб палажэньні беларускай справы; ўсе прэдстаўнікі ад Міравой Нарады з Парыжа, якія наезджалі ў Коўну (а да красавіка ў Городно) атрымлівалі ад Міністэрства Беларускіх Спраў ўсестароньнее асветленьне беларускага пытаньня.

Між тым і Вэрсальскі Мір быў падпісан. Ўсе заходы беларусоў спачатку аб абароні Беларусі ад палякоў, а затым аб устанаўленьні людзкіх адносін палякоў да акупаваных абшараў (калі польскія легіоны йшлі на ўсход па распараджэньню маршала Фоша!?) ні да чога не прывелі.

V.

Дзеля болей яснага агляду ўсёй беларускай справы за апісываемы час, патрэбна яшчэ адмеціць жыцьцё беларусоў пад бальшэвіцкім, а потым і польскім панаваньнем у той час, калі беларускія дзеячы рабілі справу ў Літве і заграніцай. Раней было сказано, што колькі беларускіх „палітыкаў“ перейшло на польскую арыентацыю, гэта ў тым сэнсі, што „толькі Польшча можэ адбудаваць Беларусь“, с кім толькі і трэба быць беларусам у хаўрусе; з другога боку так сама колькі адшчэпенцаў прытулілася і да бальшевікоў „Савецкай Расеі“, „хаўрус з якой нёс ўсе зямныя дары беларускаму народу“. За час быцьця немцаў у Менску, „беларускія бальшэвікі“ працавалі ў Смаленску, але дзеля таго, што яны не маглі там разьвіць значнай палітычнай работы, маючы ў сваім распараджэньні вельмі невялічкую часьць Беларусі, яны пастараліся зрабіць свае „каінава дзела“ пасьля выхаду немцаў з Менску, а, ласьне, — ў студзеню 1919 году.

Патрэбна тут зьвярнуць увагу на тое, што да гэтай пары бальшэвікі абражалі і высьмеівалі ня толькі тэрміны, „Беларуская Рэспубліка“, „Незалежная Беларуская Рэспубліка“, але і самую назву „беларус“; быўшы раней да немцаў урад іх у цэнтру Беларусі — ў Менску называў сябе не іначэй, як Народным Камісарыятам Заходняй Вобласьці і Фронту. Цяпер жа, апіраючыся ня толькі на „беларускіх бальшэвікоў“, але і прыймаючы пад увагу тую працу, якую зрабіла ў нямецкай акупацыі Рада 1-га Ўсебеларускага Зьезду, а затым і Рада Рэспублікі, маскоўскія бальшэвікі, хлынуўшыя ў Менск, абьявілі там асобым маніфэстам „Незалежную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку“. Ясна, што гэты крок быў пабудован на старым езуіцкім законе: для дасягненьня мэты — ўсё мажліва! Бальшэвікі прыцягнулі да сябе патребныя ім грамадзкія і палітычныя групы, скарысталі іх для ўзмацаваньня сваёй ўлады, а потым адкінулі ад сябе ня толькі шчырых беларусоў, але і беларусоў-бальшэвікоў: усю справу ўзялі ў свае лапы маскоўцы, армяне, палякі і жыдоўскія адшчапенцы, прыкрыўшы сябе вышэйпрапісаным беларускім імем.

У хуткім часе, тое самае было зроблена і ў Вільні, дзе была абьяўлена адоноса да літоўцаў такая жэ Літоўская Рэспубліка. Затым, так як бы перэчытаўшы старыя белрускія газэты і праклямацыі, бальшэвікі абьедналі абедзьве Рэспублікі ў адну пад імем Літоўска-Беларускай і стварылі адзін урад, галавой якога пасадзілі для большэй бэзпэкі бальшэвіка-літвіна. Праца гэтага „Рабоча-Селянскага Ўраду“ выразілася ў выданьні колькіх праклямацый, адозваў, двух-трох кніг на беларускай мове, а што самае цікавае, — ў адданьні пад суд, надзору надзвычаяк, высылцы, чы проста зачыненыю ў астрог многіх беларускіх нацыянальных дзеячоў, часьць якіх, у момэнт падходу палякоў да Менску ў летку 1919 году, бальшэвікі вывезьлі, як закладнікаў, у смаленскія і маскоўскія турмы.

Выцягіваючы сабе найбольш карысьці за прапаганду назвы Беларускай Савецкай Рэспублікі, бальшэвікі, арганізавалі на фронці з палякамі і беларускія чырвоныя палкі. Значэньне якіх, гэтай „беларускай аружнай сілы“ дзеля беларусоў было ў тым, што ў бальшэвіцка-польскай вайне біліся, пралівалі кроў і гінулі не каранныя палякі і маскоўцы, а беларусы з абедвёх старон, таму што і ў польскіх войсках паны арганізавалі на гэтым фронці ашуканствам так тама „свае“ беларускія дывізыі.

З гэтага відаць, што як тыя, так і другія паставілі сабе мэтай выкарэняць не толькі беларускі нацыяналны рух, а і беларускую чалавечую сілу.

Пасьля ж заняцьця Менску палякамі, бальшэвікі йзноў перэнесьлі свой „Беларуска-Літоўскі Урад“ у Смаленск, дзе ён такі і змарнеў у барацьбе з антынацыянальнымі элемэнтамі, якія не сцярпелі навэт гэтай намінальнай непашаны да „Савецкай Расеі“.

Калі войскі Язэпа Пілсуцкага распачалі сваю гаспадарку ў межах большай часьці Беларусі, Беларускі Урад, працаваўшы да гэтай пары заграніцай, прабаваў націснуць на палякоў праз Антанту ў тым сэнсі, каб перэняць ад акупантаў хоць бы цывільную уладу ў краі. Гэта проба патрэбных вынікаў не дала. Тым часам невялічкая кучка асоб, пачала ужэ афіцыяльна туліцца да Пілсуцкага і, ад імя нібыто адпаведных беларускіх груп, дарвалася да арганізацыі беларускіх вайсковых частак у польскай арміі, па прыкладу істнуючых беларускіх войскаў у Літве. Благаславіўшы гэту справу, „сам“ Пілсуцкі даў сваю згоду на скліканьне распушчэнай у лістападзі 1918 году пры надыходзе бальшэвікоў — Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта палітыка нажаль запаліла надзеі на мажлівы усьпех беларускай справы ў раёні польскай акупацыі навэт у непрымірымых ворагаў палякоў.

Рада Рэспублікі была склікана 12 лістапада 1919 году, на які дзень зьехалася ў Менск многа беларускіх палітыкаў. Спачатку нішто здаецца не гаварыла аб благім канцы. Рада ўзмацоўвала свае пазыцыі, — але з палякамі гаварыла не надта. Важнейшыя пастановы адцягіваліся. Палякі цешыліся, што Рада іх не лае, пашыралі далей сваю акупацыю і, затаіўшы дух, чэкалі ад Рады Граматы аб уніі з Польшчай, чы правідловей, пацьвержэньня… старой Гарадэльскай Уніі. У гэтай надзеі Рада то і была склікана! Але замест гэтага, беларусы перавыбралі Прэзыдыум Рады, зьменілі Раду Міністраў адпаведна да голасу партыяў і вынесьлі энэргічны пратэст проці польскага гаспадарэньня ў краі. Тут то палякі і зьнялі маску з свайго твару, абвесьцілі Раду распушчэнай, як установу, якая пажадала рабіць дзяржаўную працу „немаючы на гэта законнага права“. Між тым, як год таму назад, калі Рада прыгатаўлялася прыняць уладу ў краі (пасьля прыняцьця „Статуту 9 кастрычніка“), увайшоўшыя ў Раду ад польскіх груп віднейшыя прадстаўнікі палякоў на Беларусі (ўсе юрысты, адзін навэт сучасный Старшыня Менскага Вакружнага Суду), тады Рада мела на гэта законае права, аб чым палякі вельмі гаманілі!…

Роспускам Рады помста палякоў неўдзячным беларусам не акресьлілася: часьць новага Беларускага Ўраду і Прэзыдыуму Рады — яны пасадзілі у турму. Уцэлеўшыя ад гэтага польскага разгрому беларускія дзеячы ўцяклі з Менску і рожнымі дарогамі прабраліся йзноў заграніцу.

На мейсцэ распушчэнай, а па іх словам — скасаванай Рады Рэспублікі, польскія ураднікі утварылі новую „Найвышэйшую Раду“, якая стала нават падтрымліваць скінуты Радай Рэспублікі і мусіць вельмі салодкі для палякоў стары Урад.

Аднак уцёкшыя з Менску кіраўнікі Рады Рэспублікі і новага Ураду гэту новую авантуру хутка спынілі і „найвышэйшыя беларусы“ падаліся „ў адстаўку“.

Расхвалены праект арганізацыі беларускіх частак у польскаі арміі, атрымаўшы высокую згоду Начальніка Речы Польскай Паспалітай і распаўсюжэны яшче ў восень 1919 году, да студзеня 1920 году не даў ні воднага салдата, ні воднага беларускага штыка.

Беларуская дзяржаўная справа йзноў перайшла на бежэнскае палажэнье. Асобна яна разьвілася ў гэты момэнт у Літве, дзе зьяўляецца часткай абьеднанай беларуска-літоўскай справы. Нежалежна ад гэтага, самастойная беларуская акцыя на падставі дабрасусецкіх адносін моцна пашырылася ў Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Чэхіі і пры Украінскім Урадзе.

VI.

У заключэньне абгляду ўсяго пэрыаду беларускага руху ад пачатку 1917 году, патрэбна зьвярвуць увагу і на рожныя вінавачэньня беларусоў у іх нешчырасьці і на спробы знайсьці ў грунце беларускага руху нямецкія, польскія, альбо якія іншыя грошы.

Што датыча першага, то ў свой час, як мы бачылі, немцы падавалі вялікія надзеі ў дапамозе адраджэньню беларускае культуры і распаўсюжэньню беларускага руху. Не можна ўпусьціць з вока таго факту, што фэльдмаршал Гіндэнбург першы — ў пачатку 1916 году асобным расказам абьявіў беларускую мову ў старой акупацыі мовай раўнапраўнай іншым мовам у краі: літоўскай, жыдоўскай і польскай. Праўда, не ў інтэрэсах імпэратарскага гэнерала было называць у той, чы іншай часьці акупацыі переважываючай мовай (чы па нашаму дзяржаўнай) беларускую, чы літоўскую. Але, апроч таго, што пры немцах на беларускай мове друкаваліся адозвы, пашпарты, падтрымліваліся беларускія школы, школьныя выдавецтва, і то ўсё ў вельмі незначных, адносна да іншых, размерах, больш мы учасцьця нямецкай грашавой дапамогі беларускай справе не знайходзім.

Што датыча польскай дапамогі беларускай справе, то да конца 1919 году ніхто з беларусоў гэтага нідзе ні чуў, ні бачыу. Расейскія русыфікатары лаялі беларускіх дзеячоў за тое, што яны твораць элемэнт перэходны да палякоў, што яны „польскія найміты“ і так далей, але ў той самы час палякі ўсюды выступалі проці таго, каб ніякім спосабам не ўводзіць беларускай мовы ў касьцеле, бо гэта ёсьць перэход да маскалёў і схызматыкаў. Такім чынам і з аднаго і з другога боку беларускую справу залічалі, то да польскай, то да маскоўскай інтрыгі, але фактычна ні адна з гэтых старон справе не дапамагала. Зразумела, трэба было, разьбіраючыся у самой справе беларускага адражэньня, чэкаць помачы беларусам ад польскіх землеўласьнікаў на Беларусі, якія ўладаюць і многамільённымі фундушамі і паходзяць ад беларускіх вяльмож. Аднак ўсім добра ведама, якімі жэбракамі жылі апошняе дваццацілецьце беларускія дзеячы ў Вільні, Менску, Беластоку, Пецярбурзі, Маскве, Кіеві, як дрэнна і неакуратна выходзілі беларускія часопісі, колькі беларускіх дзеячоў за гэты час памёрла ад сухотаў, поўгалоднага жыцьця і немажлівасьці акуратна палуднаваць, ня то, што лячыцца. Гдзе-ж тут грунт для вінавачэньня беларусоў у той чы іншай апоры на суседзяў?

Беларуская справа за гэты час расла, шырылася і цьвіла сама сабою, стыхійна таму, што істотаю яе быў, ёсьць і будзе сам беларускі народ, яго адвечнае істнаваньне, сіла яго адражэньня, багаты скарб яго мінуўшчыны.

Так было да апошніх месяцаў 1919 году, гэта значыць, да таго часу, як пасьля развалу адной магутнай славянскай дзяржавы на усходзі, паднялася другая; пасьля занепаду Расеі пачала ўзмацоўвацца на касьцёх ахвяр апошніх пяці гадоў — Рэч Паспалітая Польская.

Калі да гэтага часу і былі якія выпадкі непаразуменьня паміж самымі беларускімі дзеячамі ў нацыянальна-сьвядомых беларускіх арганізацыях на грунце западазрэньня той чы іншай адзінкі ў значнай прыхільнасьці да палякоў, то на гэта вялікай увагі не зьвярталася і гэта не тварыла разлому. Ведама, што беларускую справу тварылі, як інтэлігэнты з народу, так і інтэлігэнты з польскай, чы расейскай культурай і дзеля гэтага той, хто не адразу шчыра выказываў сябе ў беларускай справе, мог навалачы на сябе вінавачэньне ў польскай чы расейскай арыентацыі.

Больш непрыемней сталі адзначацца нікаторыя беларусы ў польской арыентацыі тады, калі нацыянальная справа стала справай палітычнай, а яшчэ болыш, калі сіла польскіх войскаў перэмагла сілу расейска-бальшэвіцкай навальніцы. Ганебный росквіт польскай справы вельмі дрэнна адазваўся на нікаторых беларускіх дзеячах: асабліва з вялікім жалем гэта трэба падкрэсьліць адносна да тых дзеячоў, якія да гэтага часу мелі за собою вялікі стаж у 15 — 20 гадоў нацыянальнай работы. Звычайных авантурнікаў, якія пайшлі ў найміты да палякоў, ніхто з беларусоў шкадаваць не можэ.

І вось гэта апошняе і давяло да таго, што сярод беларускіх нацыянальна-палітычных кіраўнікоў зрабіўся ў студзеню 1919 году надлом, ад чаго ясна адзначыласа та невялічная кучка людзей, якая „упала да ног“ польскага магната, як збаўцы беларускага народу ад занепаду, і ўмешала польскія грошы ў беларускую справу. Разумееца, 99 % беларускага грамадзянства з палякамі не пайшла!

Каб дакончыць наш агляд, зьвернем нарэшці яшчэ увагу на тую галіну культурнай працы на Беларусі, якая абыймае сабою выдавецкую работу, справы друкаў і распаўсюжэньне голасу грамадзянства.

Аб агульна-выдавецкай працы ў раёні польскай акупацыі гаварыць многа не трэба: гэта справа стаіць у вельмі цяжкім палажэньні. Выдаваць часопісі і пабеларуску зьявілася можнасьць толькі пасьля заняцьця легіонамі Менску і то не хутка. Ў восень 1919 году пачала выдавацца ў Менску, полёнафільская вестка — „Звон“, якая за ўдыганьне перэд Начальнікам Польскага Панства, не спадабалася нарэт бліжэйшым прыяцелям кіраўнікоў яе. Праз нейкі час гэту вестку зачынілі самы выдаўцы і пачалі выпускаць другую штодзённую газэту — „Беларусь“, якая да 1920 году утрымалася. Апроч таго, беларускія ксяндзы выдаюць у Вільні сваю каталіцкую газэтку „Крыніца“, дзе больш гавораць аб уніі, ніж аб бэзварунковым ўводзе беларускай мовы ў касцеле. Там же выходзіць яшчэ і яўна полёнафільскі тыднёвік „Беларускае Жыцьцё“, Больш ні ў Вільні, ні ў Городні німа ні воднай беларускай газэты; выдаваўшыеся перэд тым — у Городні „Родный Край“ і „Бацькаўшчына“, а ў Вільні „Беларуская Думка" і „Нежалежная Беларусь“ за вельмі праўдзівыя словы, альбо забаронены ўладай, альбо зачыніліся з поваду „пераводу“ іх кіраўнікоў і супрацоўнікоў з рэдакцыяў у турмы.

У Коўні выдаецца ад верасьня 1920 году ілюстраваная беларуская „Часопісь“, як вестка беларусоў у Літве, а так сама ў беларускіх частках Літоўскай Арміі выходзіць свая газэтка „Варта Бацькаўшчыны“. Ў Рызе беларускімі рэспубліканцамі выдаецца журнал „На чужыне“, а ў Бэрліне выходзяць на нямецкай мові „Весьці Беларускага Прэс-Бюро“. Далей — ні на Украіне, ні ў іншых дзяржавах беларускіх друкаў німа. Аб лёсі пачатай працы беларускага таварыства ў Кіеві „Зорка“, а так сама аб выдавецкай справі петраграцкага таварыства „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ“, чы маскоўскага выдавецтва „Покліч“ німа ніякіх вестак.

Толькі ў Вені — украінская „Воля“, ў Празе — чешская „Трыбуна“, ў Зальцвэдэлі — украінская часопісь ваеннапалонных „Шлях“ калі-не-калі асьветляюць палажэнье беларускага руху, занепад беларускай культуры, няволю беларускага селянства і неўпынную барацьбу беларускіх нацыянальных кіраўнікоў за дзержаўна-нацыянальнае адраджэньне беларускага народу.

Канец.

Зноскі

[правіць]
  1. слушна: Г. Львоў (Вікікрыніцы)
  2. Ад гэтага момэнту Менск стаў звацца Менскам-Беларускім, як стаяла на выданай Вялікай Радай першай „Грамаце да народаў Беларусі“.