Беларускі правапіс (1927)/Часьць другая/38/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
12. Першае гора 14. Наша дзяржава
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
Скарачэньні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша дзяржава (Лёсік).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




14. Наша дзяржава.

Дзяржава, у якой мы жывём, называецца Беларускаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Называецца наша дзяржава рэспублікай дзеля таго, што ўлада ў ёй належыць да ўсяго народу, а ня так, як у іншых краёх, дзе ўлада знаходзіцца ў руках аднэй асобы — караля ці цара. Аднак, на сьвеце ёсьць многа і такіх рэспублік, дзе ўлада належыць не да ўсяго народу, а толькі кучцы паноў і багатыроў; такія рэспублікі называюцца буржуазнымі. У нашай-жа рэспубліцы ўся ўлада знаходзіцца ў руках працоўнага народу — пролетарыяту, дзеля таго наша рэспубліка і называецца соцыялістычнаю або пролетарскаю рэспублікаю. Наша рэспубліка называецца таксама і Савецкай рэспублікай. Гэта значыць, што ўся ўлада ў ёй знаходзіцца ў руках Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, над якімі няма і ня можа быць ніякай іншай улады.

Самай вышэйшай уладай у нас на Беларусі зьяўляецца Ўсебеларускі Зьезд Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, а яго выканаўчы орган — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Толькі Ўсебеларускаму Зьезду Саветаў і Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту належыць права выданьня законаў, якія зьяўляюцца абавязковымі для ўсіх грамадзян Беларусі. Нагляд за выпаўненьнем законаў і тлумачэньне іх робіцца паасобнымі камісарыятамі: Народным Камісарыятам Унутраных Спраў, Народным Камісарыятам Зямляробства, Камісарыятам Асьветы і іншымі. Кіраўнікі народных камісарыятаў — народныя камісары — злучаюцца ў Раду, альбо Савет Народных Камісараў, які наглядае за выпаўненьнем законаў усёй рэспублікі і разьвязвае ўсе больш важныя справы, якія перадаюцца яму Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам.

Беларуская Савецкая Соцыялістычная Рэспубліка знаходзіцца ў братэрскіх зносінах з другімі такімі-ж Савецкімі рэспублікамі — Расіяй, Украінай і інш. — і разам з імі ўтварае Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік. Галоўным горадам Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік зьяўляецца Масква, а Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі — Менск.