Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ (1921)/IV

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Падзе́л слова Правапіс
Публіцыстыка
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
1921 год
Сказ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




IV.

Правапіс.

§93. Правапіс дае́ нам правілы, як трэба пісаць у тых разох, калі пішацца ня так, як чуваць.

У беларускім правапісе трэба ве́даць перад усім два найпе́ршыя правілы: адно аб пісаньні галосных, другое — зычных.

Галосныя так пішуцца, як вымаўляюцца: сталы, валы, сьцяна, лясы і г. д. (а не сьцена, лесы, столы, хоць карані слоў: стол-, вол-, сьцен-, лес-).

Зычныя, наадварот, пішуцца гле́дзячы на тое, які зычны ў карані, прыстаўцы ці канчатку: мёд, калодка, падтрымаць, мыешся і г. д. (а ня так, як чуваць — мёт, калотка, паттрымаць, мыесься — дзеля таго, што карэнь мёд-, колод-, прыстаўка — под, канчатак — ш[1]

Ад гэтых правілаў здараюцца дзе-ня-дзе́ адступле́ньні.

§94. Галосныя. Аканьне. Галосны о можа быць толькі пад націскам; ва ўсіх іншых складох о замяняецца на а: дом, стол, гарод, водны, вокны, дабро, але дамы, сталы, гарады, вада, вакно, сэрца і г. д.

На а замяняецца і кожнае э ў цьвёрдым складзе (пасьля цьвёрд. зыч.): (рака, цана, пераме́на, кажаш (хоць пад націскам — э: рэкі, цэны, кажэце).

У мягкіх складох перад націскам е замяняецца на а (я) не заўсёды.

У трэцім, чацьве́ртым і дале́йшых складох (лічачы ад націску да пачатку слова) е не замяняецца ніколі на а (я): верацяно, без верацяна; не выпускай і г. д.

У другім складзе — толькі тады е замяняецца на а (я), калі ў пе́ршым няма а: лясуна́, бядуна́, нявучо́ны, ня была́, бяз дзіцяці і г. д. Калі-ж у пе́ршым складзе ёсьць а (я), то ў другім пішацца е: цецярук, лесавік, не знайшла, не магу, не хачу, без мяне́ і г. д.

У пе́ршым складзе заўсёды бывае а (я): бяда, дзяжа, вяду, зялёны, няма, няхай, ня буду, бяз нас, бяз духу і г. д.

Увага. 1. Не і без у гэтым разе лічацца за склад таго слова, перад якім яны стаяць.

2. Склады тут лічацца ад націску да пачатку слова такім парадкам: ля(2)-су(1) на̀ (су — пе́ршы склад, ля — другі). Так сама: без(4) ве(3)-ра(2)-ця(1)на̀ і г. д.

У мягкіх складох пасьля націску пішацца е: восень, возера, вецерь, вучыцель, у хаце, у садзе, поле, ле́цейка, сіняе (не́ба), сіненькі, тое, думаеш, будзе і г. д.

З гэтага правіла выключаюцца такія разы, як:

1) памяць, ме́сяц, дзе́вяць, дзе́сяць, дзе а ў аснове, або дзе а канчатак іме́ньняў жан. р. (гаспадыня, паня, як зямля), або дзе а з о: дзе́дзя[2] (з дзе́дзё) і інш.
2) формы роднага скл. адз. л. мужч. і ніяк. р. на а: вучыцеля, вучня, поля, зе́льля і г. д.
3) формы родн. скл. мн. л. усіх трох радоў на — аў: прыяцеляў, зе́мляў, гоняў і г. д.
4) формы дав., твор. і мѐс. склону мн. л. усіх трох радоў на — ам, амі, ах: вучням, зѐмлям, здарэньням, прыяцелямі, зѐмлямі, здарэньнямі, прыяцелях, зе́млях, здарэньнях.
5) формы прыме́таў назоўнага склону адз. л. жаноц. і ніякага роду: сіняя вада, добрая галава, сіняе мора і г. д.
6) формы родн. і давал. скл. прыме́таў мужч. і ніяк. роду: сіняга, сіняму і інш. (як яго, яму).
7) родны склон прыме́ты жаноцкага роду: сіняе воды, добрае кніжкі і г. д., (як яе́, тае́).
8) назоўн. і вінав. склон прыме́ты мн. л. усіх трох радоў: добрыя, зялёныя, чырвоныя, каме́нныя і г. д.
9) формы 3 ас. мн. л. дзеясловаў 2 спраж.: ходзяць, носяць, водзяць і г. д.; так сама дзеяслоўная прыме́та і прыслоўе: ходзячы, водзячы, носячы і г. д. (бо яны выводзяцца ад 3 ас. мн. л.: ходзяць, носяць, водзяць).
10) займе́ньне — ся: робішся, гонішся і г. д.
Калі е пад націскам, то на ім трэба ставіць знак націску: хле́б, неба і г. д.[3]
Такім парадкам, літара е́ азначае выразны націснуты галосны, так сама як о: каме́ньне, голад.
Літара е азначае ненаціснуты гук або шырэйшы за é (бліжэй да а), або вузе́йшы (бліжэй да i): у садзе, сіненькі.

Не, без, перад, пера і інш. падпадаюць пад агульнае правіла аб аканьні: няшчасьце, няволя, бяздомны, бязрадны, непачэсны, безгалосы, перадплата, перавоз і г. д. Так сама калі не, без, перад, цераз стаяць перад другім словам, але пішуцца асобна: ня дам, ня ве́даю, бяз хле́ба, бяз нас, перад ім, не даве́даўся, без гаворкі і г. д.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў а (я) або э (е).

Н прыве́тна церз вокны ночка пзіра. Ціх ў хац — ўся сяме́йка сьпіць ды спачыва, натрудзіўшы добр рукі, натміўшы пле́чы. Толькі матка з врце́нцм прытулілась к пе́чы і прадзѐ, прадзе́ кудзе́льку. Скач враце́нц, а за ёй густы це́ні бе́гаюць па сьце́нцы. На камінку корч пыла, злотм іскры скачуць. За ваконцм ве́цр ходзіць, глу ве́рбы плачуць. Зябнуць ве́рбы на мароз, прытуліўшысь к стрэс: сьне́гам ве́цр сып ў дзьве́ры, ходзіць шум па ле́с. І пад гэты шум трывожны дума стара, а ў сьле́д думкам нспакойна вецр падпва.
Вучыс нбож, вучэньн памож змагацца з ндолй, з нволй… Што мучыць сгоньня, што думкі трывож, — зьбяжыць і н прыйдз ніколі.
Жаль згін, як мара; н будзш нздарай, нідзе́ і ні ў чым н заблудзіш; ты праўду ў нпраўдзе, як сонца між хмарў, спазнаш, як цёмн н будзш.
Така прынука, як праца й навука, ці-ж мож нам сіл не дадаці? З такімі сбрамі, знай, будз н штука і гор сваё зваяваці.
Навука дае́ члавеку розум. Чужым розумам ве́к н пржыве́ш, Вўка ногі кормяць.

§95. У чыслах аканьне праве́дзена ня поўна. Чыслы складаныя пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна: семнаццаць, восемнаццаць, шэсьцьсот, восемсот і інш. Толькі шаснаццаць мае а заместа э, што чуваць у слове шэсьць. Парадкавыя маюць такі галосны, які ў лічным: дзе́вяць — дзевяты; дзе́сяць — дзесяты і г. д.

§96. Галосныя ў канчатку дзеясловаў 1-га і 2-га спраж. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава.

1 спраж. Няс-у, няс-е́ш, няс-е́(ць), няс-ём, няс-іцё, няс-уць, бяр-у, бяр-эш, бяр-э, бяр-ом, бяр-ыцё, бяр-уць.
2 спраж. Сядж-у, сядз-іш, сядз-іць, сядз-ім, сядз-іце, сядз-яць; маўч-у, маўч-ыш, маўч-ыць, маўч-ым, маўч-ыцё; маўч-аць.

Тутака трэба заўважыць толькі тое, што, калі націск на канцы, то ў 2 асобе мн. л. дзеясловы абодвух спражэньняў маюць у канчатку і, ы: нясіцё, бярыцё, так сама, як сядзіцё, гарыцё.

Калі-ж паціск не на канцы, то ў першым спраж. маем е (пасьля цьвёрдых а), у другім і або ы: думаеце, кажаце; носіце, гаворыце і г. д.

Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзе́ш, сядзіш, гарэш, маўчыш і г. д. Тутака ясна, што пісаць.

Але калі націск ня прыходзіцца на канчатак, то тады трэба глядзе́ць, што стаіць у канчатку неазначальные формы. Калі стаіць і або ы, то гэта дзеяслоў 2-га спраж.[4], і ўсюды трэба пісаць і, ы, а ў 3 ас. мн. л. а: маліць — моліш, моліць, молім, моліце, моляць; варыць, —варыш, ва̀рыць, ва̀рым, ва̀рыце, вараць. У праціўным разе, гэта дзеяслоў 1-га спраж. і ўсюды трэба пісаць е (у цьвёрдым складзе á), а ў 3 ас. мн. ліку уць: ве́даць — ве́даеш, ве́дае, ве́даем, ве́даюць; каза̀ць — кажаш, кажа, кажам, кажаце, кажуць.

Дзеяслоўныя прыме́ты і прыслоўі выводзяцца ад 3 асобы мн. л., дзеля чаго ў пе́ршым спраж. канчаюцца на —учы, —ючы, у другім на —ачы, —ячы: яны кажуць, мыюць — кажучы, мыючы, яны гавораць, стаяць — гаворачы, стоячы.
Аб формах загаднага ладу бач вышэй § 76.

Увага. Калі націск на канчатку, то ў дзеясловах 2-га спр. ў форме 1-ае асобы мн. ліку побач з формамі на ім, ым могуць ужывацца формы на ём, ом, як у 1-ым спраж.: стаім, сядзім, маўчым, крычым і стаём, сядзём, маўчом, крычом і г. д.

Задачка. Перапішы і замяні крыжыкі літарамі:

Карагоды зорак у гары мігаць, а ў нізе сьняжынкі срэбрам адліваць. Маці свайго сына це́шыць, забаўля. Ты мне́ раскажш, як будзце робіць. Касцы пяялі апраначыся на пракосах. Цярпе́ньнем і працай горы пераносць. Падзярце рызьзё на істужкі і сатчэче рызоўку. Расчынце дзьве́ры. Разьве́йся туман, расплывцеся хмары! Жалем сьціскацца грудзі. На Саракі мужык пытацца ці далёка да ракі. Калі не нае́ўся, то і не наліжшся. І сава свае́ дзе́ці хвалць. Кінь прад сабой, знойдзш за сабой. Цыган, як гале́, то сьмяле́. Голад і холад мучць людзе́й. Калі маш гаруд жыта — будуйся. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лаўкай наваляцца.

§97. Звонкія зычныя на канцы слова і перад глухім страцілі сваю звонкасьць. Але хоць і чуваць боп, лёт, лотка, дзяцька, мох, лёхка, дошч і г. д., аднолька-ж пішам боб, лёд, лодка, дзядзька, мог, лёгка, дождж і г. д. (бо ў другіх разох, зьмяіўшы слова так, каб пасьля яго стаяў галосны, знойдзем бобу, лёду, лодачка, дзядзіна, магу, лёгенькі, дажджу і. г. д.

Так сама трэба пісаць і прыйме́ньні ад, пад, над, прад, перад незале́жна ад таго ці яны пішуцца разам з якім словам ці асобна: ад хаты, адхінуць, пад сонцам, падцягнуць, над хатай, надхадзіць, пад сталом, прадстаўнік і г. д.

Усе́ прыйме́ньні, што канчаюцца на зз, без, уз, раз, — калі яны пішуцца з якім словам разам, то перад глухім зычным (п, т, ц, ч, х, с, ш) замяняюць з на с, а перад звонкім пакідаюць з: схадзіць, усхадзіць, расьпіць, але — згінуць, бяздомны, узгадаваць, разьбіць і г. д. Значыцца тутака трэба пісаць, як чуваць.

Але калі з і без пішуцца асобна, то ніколі з на с не замяняецца: з хаты, бяз хле́ба і г. д. Так сама пішацца і 'цераз: цераз ток.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў літару.

У гародзе расьце́ бо. Цэ вісіць у гумне́. У Адама высокі ло. Ло яго лакай па плячох. Поўная лука збожжа. Хле́ на стале́, рукі свае́. Важыш на рыку, важ і на юшку. Не адарві почакі ад калыскі.
Іду па клацы. Мё салокі. Сабака зьнюхаў сьле́. Акла ня йдзе́ ў ла. Ты бра мой, е́ж хле́б свой. Гэта кве́ка не для твайго носу. І я быў калісь мола. У каваля цяжкі мола. Уле́тку люблю цябе́, дзетку, а зімой зье́м хле́б з свіньнёй.
Сёлета гарох стручны. Адзін наро прытупіўся. У медзьвядзя ёсьць бярло. Для цяляці адгароджаны кату. Пасту сьцяро аве́чкі. Мне́ лёка на сэрцы. Ён е́дзе ўле́цы. Начле́жнікі пае́халі на начле́. Якая дракая дарога. Ты мо дзе́рці мо.
У Слуцку ўсё палюку. Адай сваё грамакай справе. Слукія паясы вельмі харошыя. Тутака былі ваявокія палацы. Полакія князі — беларускія. Навагрукі і Ашмянскі паве́ты — суме́жныя між сабой. Ксён паехаў да хворага. Купе́ купіў лён.
Ле́ падняў гэты каме́нь. У восень капаюць рэку. Хвалько нахваліцца, а бука набудзецца. Бакі гадуюць дзяце́й. Ме́ дастаюць з зямлі. Ня вацеся, людзі, бо ўсім блага будзе.
На страсе́ мох выра, на моху бярока, міле́й свая хатка, як чужая вёка. Бе́гала ліка каля ле́су бліка. Бабуля ўме́е раказаваць цікаўныя какі. Вось улé у густы ле́! Пола прыме́рз да сьне́гу. Бэ пахне. Кожны 6е́ цягне ў ле́. Зьле́ з таго дрэва. Гу крычыць на дварэ. У драбіне́ зламалася во.
Каб ня е́ка, не адзе́ка, дык была-бы грошай дзе́ка. Праз Беларусь істукай ліе́цца рака Нёман. Жне́йка цяка працуе. Птука зачапілася нокай за волас сіла. Ля дарогі стаіць кры. У краме прадавалі ры. Пайшла гуляць качарэка. Котка злавіла мыку. Калі ўзяўся за гу, не кажы, што ня ду.
На хатай лётае каршун. Пера імі пакланіся. Сноп а снапа на дзьве́ стапы. Жораў цяплом, ластаўка лістом. Па табой каня забілі. Рамяні мне́ грошы. Ракапай яму. Зоркі распаліся на не́бе. Бацька ўхапіўся, абуў боты і, рачыніўшы дзьве́ры, выйшаў на панадворак. Бе дабра ня будзе дабра. Бя часу ня будзе квасу.

§98. Глухія зычныя перад звонкімі чуваць, як звонкія: казьба, прозьба, гарадзьба, пядзьдзесят і г. д. Тутака пішам ня так, як чуваць: касьба, просьба, пяцьдзесят (за тое, што маем касіць, прасіць, пяць).

Задачка. Гарба, малаба і каба — цяжкія работы. Наш дзе́д ужо слабы ў хабе. Прасі Бога, каб проба дайшла да не́ба. Дзядуля сядзіць на прыбе. Кабіт косіць се́на. Малабіты пайшлі дамоў. У капе́ шэдзесят адзінак. Майму бацьку пядзесят шэ гадоў.

§99. Перад мягкімі зычнымі і ь з, с, ц, дз, зьмягчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіце́ц, дзьве́, зье́хаць і г. д. Толькі перад г, х, к яны не зьмяняюцца.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў з, с, ц, дз або зь, сь, ць, дзь.

Купе́ц зарабіў ве́сьце рублёў. Маці хінулася над дзіцянём. віршня штось папсавалася. кінь гэтае рызьзё. У прочкі бірайся, а жыта се́й. Пустой птушкі пустыя й пе́сьні. Вучань прачытаў ве́ кнігі. Ні сьцяты, ні паве́шаны. Узімку ве́ры хаваюцца ў норы. ліна бывае заралівая. Ня рыпайце вярыма. Шкло якоесь мяннае. Яблыны вітуць бе́лым ветам.

§100. Злучэньні тц, чц чуваць як цц, а злучэньні тч, дч, як чч

чуваць: пішацца:
маццы матцы
даццы дачцы
загаччык загадчык
і г. д.

Злучэньне дс дае́ ў вымове ц, хоць пішацца дз

чуваць: пішацца: заме́ста:
люцкі людзкі людскі
швэцкі швэдзкі швэдскі
і г. д.

Злучэньне тс дае́ ц

чуваць і пішацца: заме́ста:
полацкі полатскі
брацкі братскі
брацтва братсва
і г. д.

Злучэньні жс, зс даюць с

чуваць і пішацца: заме́ста:
боскі божскі
францускі французскі
і г. д.

У злучэньнях стл і здн' зьнікае т і д.

чуваць і пішацца: заме́ста:
пачэсны пачэстны
позны поздны
шчасны шчастны
шаснаццаць шастнаццаць
і г. д.

Злучэньне нн ужываецца ў тых прыме́тах, што створаны ад іме́ньня, якое мае н у аснове: сьцяна — сьце́нны, каме́нь — каме́нны, вайна — вае́нны, палатно — палацѐнны і г. д. Але там, дзе́ ў аснове няма н, пішацца адно н: шкло — шкляны, дрэва — драўляны, гэтак сама зроблены, пабе́лены і г. д.

Злучэньне цц ўжываецца ў чыслах і дзеяслове: адзінаццаць, дванаццаць і г. д.; мыцца, сьмяяцца, ён мыецца, сьмяе́цца і г. д.

§101. Галосныя у і і дзеля складнасьці замяняюцца на ў і й, калі папярэдняе слова канчаецца галосным: было ў бацькі тры сыны, яна ўжо пайшла; ён яго й поіць і корміць, яна йдзе́ і г. д. Але пасьля зычнага у і і не замяняюца на ў і й: я тут ужо даўно, ён у хаце; ён ідзе сюды, брат і сястра і г. д.

Ад гэтага правіла дзеля ве́рша дужа часта адступаюць:
Чыстых хмарак валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай ле́су, проці сонца
І сплялі вяночак

§102. Прыйме́ньні з прыслоўямі пішуцца разам: упе́рад, назад, насустрэчу, дагары, зраньня, запраўды, наадзіноцы, уле́тку, узімку, ураньні, уве́чары, паасобку, уваччу, пабеларуску, пачэску, потым, загадзя, наўмысьля, спакваля, заўсёды, адкуль, дасюль і г. д.

Так сама разам з прыслоўямі пішуцца не, ні і ўсе́ складаныя прыслоўі: ніколі, нідзе́, не́калісь, няма, аберуч, абыдзе, абыяк, ажно і г. д.

§103. Злучок ужываецца ў гэткіх разох:

1) для злучэньня частак бы, б, жа, ж з папярэднім словам: добра было-бы, каму-б гэга даць, а мой-жа ты сусе́дзька! ды куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?

Увага. Калі-ж бы, б і жа, ж сходзяцца разам, то яны паміж сабой злучком ня злучаюцца: калі-ж бы мне́ пайсьці, вось быў-бы ж ты рады і г. д.

2) для злучэньня складаных прыйме́ньняў з-за, з-пад — з-за стала, з-пад лому і г. д.

3) для злучэньня двух словаў, што азначаюць тую самую рэч — узьве́й-ве́цер, ве́цер-дуронік.

4) у падвойных фаміліях — Дуж-Душэўскі, Сьвятаполк-Мірскі, Дунін-Марцінкевіч і г. д.

5) у складаных прыме́тах — сьне́жна-бе́лы, цёмна-сіні i г. д.

§104. Словы чужазе́мныя, узятыя з чужое мовы даўно, пішуцца так, як гэта чуваць у штодзе́нным ужытку: літара, аканом, арганісты, паляруш, калідор, леварвэр, камісія і г. д.

Словы чужазе́мныя, што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дайшлі або дайшлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, скуль яны ўзятыя: тэлегра́ф, тэлеграма, літэратура, монолёг, тэа́тр, дынастыя, партыя, рэдакцыя, інспэктар, дырэктар, рэдактар[5] і г. д.

Заме́ста падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, тэлеграма, Фінляндыя, Голяндыя — а ня касса, масса, тэлеграмма, Гольляндыя, Фінляндыя і г. д.

Чужазе́мнае l, перадае́цца мягкім ль, а ня цьвёрдым л: Лёндон, філёзофія, монолёг і г. д.

Трэба заўважыць правапіс у такіх разох, як рэдакцыя, нацыя, Францыя, рацыя; рэдакцыйны, нацыянальны, рацыянальны, Голяндыя, Фінляндыя, Курляндыя.

  1. Гэта відаць зьмяніўшы слова: мёду, калода, падыйсьці, мыеш.
  2. але у такіх старых формах, як вароцех, боцех, пішацца е.
  3. такія словы, як перад, цераз, але, без, дзеля, свайго націску ня маюць, становячы быццам часьць таго слова, перад якім яны стаяць, дзеля гэтага над імі ня ставіцца знак націску: перад намі, цераз хату, але так не́льга, бяз нас, дзеля таго і г. д. Калі-ж але азначае пацьвярджэньне, то яно мае націск: ці ў цябе́ мая кніжка? — але́.
  4. Але ў такіх, як кры-ць, мы-ць, вы-ць, шы-ць, ры-ць, адносіцца да караня: гэтыя дзеясловы 1-га спраж. — крыеш, крые, крыем, крыеце, крыюць, мыеш, мые, мыем, мыеце, мыюць і г. д.
  5. у такіх разох ар заме́ста ор пад уплывам беларускіх слоў на — ар: пісар, знахар і г. д.