Безназоўнае (1925)/У вырай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
… О так!.. У вырай
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
З Новым Годам
Іншыя публікацыі гэтага твора: У вырай (Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВЫРАЙ!

Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!
У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам!
Час сонца схапіці і сонца ірдзеці
І зьведываць сьветы арліным узмахам.

Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў!
Да неба! па зоры і гром пяруновы…
Час крыльле расправіць—пагудка ўжо кліча,
Ўжо віхры цярэбяць да шчасьця шлях новы!

Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песьні!
На шляхі пад сьцягі красы і свабоды!..
Час вылецець к славе з пагібельнай плесьні
І песьняй агністай дзівіці народы.