Праз вёску раз прыяцелі два йшлі
I гутарку паважную вялі.
Аж раптам тут з пад падваротні,
Сабака кінуўся на іх.
За ім другі, там болей. І ў міг —
З усіх двароў сабак зьляцелася з паўсотні
Кідаюцца, ірвуць,
Зусім праходу не даюць.
Адзін з прыяцеляў кія шукаць пачаў.
„Пакінь“ — другі яго ўстрымаў.
„Кіём сабак ты ня уймеш,
А толькі болей раззлуеш.
Натуру я сабаччу знаю,
І свой на злосьць іх спосаб маю: Спакойна пойдзем і на зьвягу,
Зьвяртаць ня будзем мы увагу.
Яны йшчэ крыху пазлуюцца,
Пабрэшуць ды і разбягуцца“.
І праўда: чым ішлі далей,
Брахня ставалася цішэй;
Па аднаму сабакі заціхалі,
А за ваколіцай — зусім адсталі.
Людзкая злосьць такі-жа звычай мае:
Усё незнаёмае ды значнае — брахней варожай
спатыкае.
Калі аднак на брахуноў увагі не зьвяртаць
— Перастаюць брахаць.