|
Пры стадзе неякім авец,
Каб ратаваць іх ад ваўкоў,
Што стада крыўдзілі ў канец
Прыставілі сабак за старажоў.
Аднак сабакі — хоць старалісь,
— Ваўкоў напады не спынялісь.
Тады,
Сабраўшыся гаспадары,
Разгледзіўшы ўсю гэту справу,
Рашылі павялічыць псоў араву.
Што-ж: не памагло і гэта!
І вось яшчэ ў палове лета,
Псоў набралося столькі наканец,
Колькі ў стадзе была тым авец.
Ваўкі чапаць ужо авец ня сьмелі.
Здавалася-б: ну, оўцы ўцалелі!
Аднак
Зусім ня вышла так…
Бо-ж старажам трэ есьць і піць,
Ня з пэнсыі-ж аднэй ім жыць?
І вось — сьпярша яны абстрыглі з воўцаў шэрсьць,
Далей — па жэраб‘ю з іх скуркі паляцелі; А там — засталася авечак штук пяць-шэсьць,
Дый тых ў канцы сабакі зьелі!..
Кепска, калі ёсьць зашмат апекуноў:
Дзе няняк сем — там дзеці без галоў…
|