Перайсці да зместу

Байкі (па Крылову і іншых)/Конь і сабака

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Конь і сабака
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1926 год
Арыгінальная назва: Собака и Лошадь
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Воўчы закон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Конь і Сабака (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Конь і сабака.

Раз неяк, служачы у гаспадара аднога,
З сабакай конь спрачацца крэпка сталі.
„Ня сталася-б дальбог, нічога,
Каб із двара цябе прагналі“.
Сабака кажа: „вось вялікая тут штука —
Вазіць або гараць!
А у гэтым — ўся твая навука,
Пра здольнасьць іншую дагэтуль ня чуваць.
Ці-ж можаш ты са мной раўняцца?
Павінен днём за стадам я ганяцца,
Уначы — дабытак ўвесь абараняю
І гэтак ні мінуты спакою я ня знаю“.
— Шмат праўды, трэ‘ прызнацца“,
Конь кажа, — „ў тым што кажаш ты.
Аднак, ня трэба забывацца,
Што хоць я й мала варты
Каб ня было каму гараць-вазіць,
Дык ці было-б табе што й бараніць?“


Заслуг ніякіх за другімі
Не прызнаем мы і ня бачым
А параўняўшы са сваімі —
Даем суд — як аб каню сабачы.