Перайсці да зместу

Байкі (па Крылову і іншых)/Аслы на парнасе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Оўцы і сабакі Аслы на парнасе
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1926 год
Арыгінальная назва: Парнас
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Індык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аслы на Парнасе (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аслы на Парнасе.

Калі вон з Грэцыі павыгналі багоў,
А іх маёнткі людзі дзяліць сталі,
Дык і Парнас на ўласнасьць некаму аддалі,
А той — сваіх пачаў там пасьць аслоў.
Няведаю адкуль, аднак аслы дазналі,
Што з пашы іх прад імі музы карысталі.
І кажуць так сабе: Ня дарма нас
Сюды на месца муз прыгналі!
Прайшоў іх час, і вось Парнас
Нам аддалі, каб мы пяялі!
Дык бачце-жа, — крычыць адзін: ніхто не адставай
А той, хто галасісты — запявай!
Для славы нашай варта пастарацца,
Каб усе маглі пераканацца,
Што лепшы чым у муз-сясьцёр,
Тут будзе наш асловы хор!
А каб ніхто ня зьбіў ў пяяньні нас
Дык на Парнас,
Бяз голасу аслова —
Ня пусьцім мы з пяўцоў нікога.
З такой згадзілася ўсё стада прапазыкай.
І пачалася тут музыка!
Такі узьняўся гвалт і зыкі,
Такі гармідар правялікі, —
Як быцца недзе йшоў абоз
На тысячах немазаных калёс…
Няма чаго: было тут шмат стараньня…
Аднак ад гэтага асьлінага пяяньня
Чуць Грэцкі цар не звар‘яцеў.
І вось, спыніць каб пявуноў,
Паслаў сваіх ён цівуноў.
Аслоў з Парнаса ўсіх загнаць
Хутчэй у хлеў,
І бізуна пры тым не шкадаваць…