Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Дзьве бочкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Даніна Дзьве бочкі
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Две бочки
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Хвосьцік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве бочкі (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзьве бочкі.

Хто аб сабе усьцяж крычыць,
Свае таленты суне ў вочы
І надта ўжо аб тым хлапоча,
Вядомым каб навокал быць —
Пусты ён, так і знай, браточкі!


Па вуліцы нек ехалі дзьве бочкі.
Адна была з віном.
Другая —
Пустая.
Крокам першая, цішком,
Ледзь-ледзь сабе пляцецца.
Другая ўскач па камням прэцца.
Грыміць — бы гром,
Уздымае пыл стаўпом.
Хто ёй насустрэч пападзецца.
Хутчэй ў куточку недзе жмецца
Ля сьценкі, бокам,
Каб не здавіла ненарокам.
І на‘т калі была далёка
Ў той бок прахожы кідаў вокам,
Пакуль пыл з вопраткі абтрос
Дый чыхаючы чысьціў нос.
Калі шум ўзьняты ёю сьціх,
ў Аб ёй забыліся у міг.
На хвіліну далась усім у знакі.
Аднак, як ня было карысьці ад яе ніякай—
Загінула аб ёй і памяць разам з рэхам
І калі ўспомніць хто, дык хіба толькі сьмехам!